Грамадства1010

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды

Ведамства пачало праверку па факце жорсткага абыходжання з жывёлай у рэспубліканскім заказніку «Выганашчанскае».

Мужчына наносіць першы ўдар. Скрыншот відэа

На днях у сацсетках з'явілася відэа на якім у цёмны час сутак насустрач групе людзей выходзіць худы і кульгавы воўк, больш падобны да ваўчаняці. Ніякай агрэсіі параненая жывёла не праяўляла.

Калі ён набліжаецца да мужчыны, той з размаху наносіць яму ўдар па галаве вялікай дубінай, пасля чаго жывёла адразу падае на зямлю. Мужчына наносіць яшчэ некалькі дзясяткаў удараў, каб дабіць воўка. На фоне чутны дзіцячы смех. 

Мужчына дабівае звера дзясяткамі ўдараў. Скрыншот відэа

«Прыехалі егеры. Людзі паўтары гадзіны сядзелі на даху — баяліся ваўкоў. Прыехаў Іваноў — палкай забіў. Толькі нікому не кажыце. Усё, выклікайце ахову прыроды, няхай бяруць экспертызу», — гаворыць мужчына ў канцы.

Мужчынам, які жорстка забіў ваўка, аказаўся супрацоўнік рэспубліканскага заказніка «Выганашчанскае» Аляксандр Аляксандравіч Іваноў. 

У сацсетках патрабуюць звольніць супрацоўніка, які забіў жывёлу «на вачах і пад смех дзяцей». 

Пасля публікацыі відэа Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі распачала праверку па факце жорсткага абыходжання з жывёлай на тэрыторыі рэспубліканскага заказніка «Выганашчанскае».

У ведамстве адзначаюць, што падзея знаходзіцца на кантролі, а «дзеянням супрацоўніка заказніка будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка».

Пасля гэта з'явілася відэа, у якім дырэктар заказніка Сяргей Габец тлумачыць паводзіны свайго падначаленага, які забіў ваўка.

@ivatsevichy.by #ивацевичи #ивацевичскийрайон #заказник#дикаяприрода #волк#отдыхнаприроде #выгонощи ♬ Sad violin ballad - Inumori

Па словах Габца, 30 жніўня наведавальнікі паведамілі егерскай службе пра дзікага звера, што «неадэкватна сябе паводзіў»: бегаў па аграсядзібе, грыз лодку, перавярнуў вулей. Калі супрацоўнікі выехалі, звера не знайшлі, але пазней адзін з іх паведаміў, што воўк нібыта напаў на яго і ў выніку жывёлу забілі.

«Супрацоўнік паступіў вельмі правільна і вельмі граматна, бо гэты воўк мог прынесці вельмі шмат шкоды, фактычна шкоды не толькі людзям, але і заразіць усю мясцовасць гэтым шаленствам. Не кожны чалавек мог быць такім смелым, каб напасці на ваўка, таму не так проста гэта ўсё. Але калі воўк галодны і шалёны, то толькі такім шляхам яго можна ліквідаваць», — заявіў кіраўнік заказніка.

Заказнік «Выганашчанскае» — найбуйнейшы ў Беларусі балотны комплекс плошчай больш за 55 тысяч гектараў. Ён быў створаны ў 1968 годзе дзеля захавання азёрна-балотных экасістэм і аховы рэдкіх відаў флоры і фаўны, занесеных у Чырвоную кнігу.

Каментары10

  • Ёсік
    14.09.2025
    Калі самы галоўны - хлус, дык чаго чакаць ад ніжэйшых чыноўнікаў.
  • .
    14.09.2025
    Палками его, Иван, палками.
  • Катманду
    14.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць вагон з бізнэс-салонам. Цана, як за некалькі кватэр

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня3

Памёр акцёр Кэры-Хіраюкі Тагaва — зорка Mortal Kombat4

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C6

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць