Абвешчаны збор грошай для вызваленых у чацвер журналістаў «Белсата», што выйшлі на волю з беларускіх турмаў.

«Гэта было вызваленне, але таксама прымусовая дэпартацыя з уласнай краіны. Нашы калегі і каляжанкі, якія вярнулі сабе свабоду, тэрмінова патрабуюць падтрымкі: спецыялізаванай медыцынскай дапамогі, рэабілітацыі, забеспячэння часовым жыллём у эміграцыі, набыцця адзення і асноўных асабістых рэчаў, дапамогі ў легалізацыі знаходжання (частка з іх была выслана з краіны без аніякіх дакументаў), а далей — дапамогі з адаптацыяй на рынку працы, прафесійнымі курсамі і вывучэннем польскай мовы», — напісаў у фэйсбуку журналіст Аляксей Дзікавіцкі.
Нагадаем, 11 верасня на волю выйшлі: Ірына Слаўнікава, Ларыса Шчыракова, Уладзімір Мацкевіч, Яўген Меркіс, Павел Падабед, Вячаслаў Лазараў, Павел Вінаградаў, Павел Мажэйка.
Дапамагчы журналістам
Каментары