Усяго патроху88

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу

Відэа ў жанры «есці на камеру» набралі папулярнасць. Чаму людзям падабаецца назіраць, як іншыя ядуць? І як гэта выкарыстоўваюць у тыктоку?

Скрыншот відэа ў тыктоку

Насамрэч, жанру ўжо не першы год.

Мукбанг — гэта відэа, у якім чалавек паядае ежу (часта вялікую порцыю) перад камерай і каментуе працэс, размаўляе з гледачамі або проста стварае эфект сумеснага абеду.

Першыя мукбангі з’явіліся ў Паўднёвай Карэі каля 2010 года на платформах жывых трансляцый. Іх папулярнасць тлумачылася тым, што многія людзі ў вялікіх гарадах адчувалі сябе самотнымі падчас прыёму ежы, а такі фармат даваў магчымасць «паесці разам» хаця б у віртуальнай прасторы.

Жанр хутка распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Асаблівую папулярнасць ён атрымаў на YouTube і пазней у TikTok, дзе відэа сталі карацейшымі, больш дынамічнымі і з акцэнтам на візуальныя і гукавыя эфекты.

Далёка не заўсёды працэс сняданку ці вячэры выглядае эстэтычна. Некаторыя блогеры дэманстратыўна чмякаюць, сёрбаюць ці аблізваюць пальцы, адначасова расказваючы падпісчыкам нейкую гісторыю.

Але ж трэба адзначыць: у такіх відэа сапраўды ёсць нейкая магія і адарвацца ад таго, як есць іншы чалавек, бывае складана.

Адна з папулярных беларускіх мукбанг-блогерак — гэта дзяўчына Рэната з Гародні, якая падпісана ў тыктоку як libeeertyy_. Відэа, у якім тыктокерка спрабуе з’есці гіганцкую шаўрму за пяць укусаў, набрала больш за 2 мільёны праглядаў і 176 тысяч лайкаў.

@libeeertty_ Съели бы? #CapCut #еданакамеру #мукбанг #мукбангеда #мукбангвидео #мукбангеданакамеру #чтоприготовить #шаурма #кебаб #донер #чтояем #чтояемзадень #обзореды #похудение #дефициткалорий ♬ Sex And The City - Main Theme - Geek Music

Наступны раз дзяўчына, якая мае рост 164 сантыметры і важыць 52 кілаграмы, узяла шаўрму памерам ажно паўметра. Абмежаванняў па колькасці ўкусаў рабіць не стала — сказала, што будзе лічыць дасягненнем, калі ўвогуле зможа столькі з’ясі. Атрымалася за 25. Відэа таксама заляцела — набрала 2,3 мільёна праглядаў і больш за 173 тысячы лайкаў.

У сваім блогу дзяўчына таксама дзеліцца рэцэптамі, а яшчэ распавядае сакрэты, як заставацца ў добрай фізічнай форме. На Рэнату падпісаныя больш за 20 тысяч чалавек.

Беларуска Дана Кім выйшла замуж за карэйца (таму давялося крыху схлусіць бацькам пра ўзрост нявесты, каб яны пагадзіліся на такі шлюб) і цяпер жыве ў Паўднёвай Карэі. На дзяўчыну ў тыктоку падпісана каля 85 тысяч чалавек. Даволі часта Дана выкладвае мукбанг відэа — у іх яна часцей за ўсё есць стравы карэйскай кухні.

@kim_danaa #корея#корейскаяеда#беларусь#мукбанг#danaslife ♬ оригинальный звук - Koreanka

Нават падчас візіту ў Мінск дзяўчына пайшла ў карэйскі рэстаран, дзе з апетытам ела стравы і каментавала, наколькі ежа аўтэнтычная. Дана перыядычна робіць эксперыменты кшталту цэлы дзень есці толькі ў карэйскім «Макдональдсе».

На мукбангу спецыялізуецца і беларуская тыктокерка з нікам ledi_margo. Нягледзячы на тое, што на дзяўчыну падпісаныя пакуль крыху больш за 3 тысячы чалавек, ёй удаецца ствараць відэа з мільённымі праглядамі.

Блогерка спачатку гатуе нейкую небанальную ежу, а потым яе есць на камеру. Напрыклад, 9,5 мільёна праглядаў і 672 тысячы лайкаў набраў ролік з трэндавым дэсертам «Бала Баяна».

А відэа, у якім Марго запіхвае ў сябе гіганцкія порцыі ежы, называючы іх «малюсенькімі», набрала амаль 10 мільёнаў праглядаў і 574 тысячы лайкаў.

@ledi_margo_ Пробую самую маленькую еду#суши #мороженое #еда ♬ оригинальный звук - ledi_margo_

Фантазія ў тыктокеркі працуе няблага. Так, на хвалі хайпу Мэйбі Бэйбі Марго зрабіла дзень харчавання ў стылі гэтай папулярнай беларускай спявачкі — і атрымала свой мільён праглядаў.

Тыктокерка з Беларусі, якая называе сябе Цётка Наташа, вядзе блог без лішняга пафасу і гламурных інтэр'ераў. Яна з апетытам есць звычайную ежу і расказвае адначасова нейкія бытавыя гісторыі.

Напрыклад, зайшла на вячэру да дачкі, абмеркавала пюрэ з мясам ды браўні — а відэа набрала больш за 780 тысяч праглядаў.

@natali_bel_mukban #тётянаташамукбанг #еданакамеру #еда #мукбангеда #мукбанг ♬ оригинальный звук - Natali_bel_mukbang

Ёсць аматары мукбангу і ў рэгіёнах — напрыклад, Наталля з Чэрыкава. У інтэрв’ю АНТ жанчына распавяла, што спачатку ёй самой было непрыемна глядзець відэа мукбанг-блогераў. Але пасля яна зацікавілася гэтым феноменам — кажа, зацягнула. Ну а пасля загарэлася ідэяй рабіць свае ролікі.

Прызнаецца, спачатку было страшна рабіць мукбанг-тыктокі. У нейкі момант вырашыла: жыццё адно, чаму б не паспрабаваць?

Відэа ў Наталлі таксама простыя: напрыклад, яна есць смажаную бульбу з цыбуляй ды салату і распавядае пра расаду.

@pro_100_nata #мукбанг #mukbang #обед #приятногоаппетита #mugbang #russianfood #емнавидео #емнакамеру ♬ оригинальный звук - pro_100_nata

Мужчын-мукбангераў у Беларусі менш, чым жанчын, але адшукаць можна. Узяць хаця б гомельскага тыктокера Уладзіслава Стылеўскага, акаўнт якога называецца «Баця на кухні».

На старонку Уладзіслава падпісана больш за 46 тысяч чалавек. Мужчына дзеліцца рэцэптамі і паказвае, як есць — напрыклад, бургер за два ўкусы.

@batia_by Гамбургер за 2 укуса Ем бургер за 2 укуса …Очень горячий #еданакамеру #емнакамеру #емнавидео #гомель #беларусь #вкусныймукбанг #асмреда #вкусно #гамбурег #бургер #бургерзадваукуса #мукбанг #мукбангеда #челлендж #eating #foryoupage #asmrfood #burgers ♬ L E M O N C A K E - User

Але насамрэч мукбанг — далёка не самы бясшкодны для здароўя трэнд. Некалькі месяцаў таму ад панкрэатыту загінула 28‑гадовая расійская мукбанг-блогерка Марына Кузьменка. Некалькі гадоў запар яна запісвала відэа, у якіх ела хатнюю, але вельмі нездаровую ежу, багата палітую маянэзам.

На прыбыткі ад свайго тыкток-канала Марына забяспечвала сябе і 5‑гадовага сына. Яна раней трапляла ў бальніцу з панкрэатытам, але пасле выпіскі адмаўлялася прытрымлівацца неабходнай дыеты і зноў ела каларыйную і цяжкую для страўніка ежу. У выніку, калі здарыўся чарговы рэцыдыў, дактары не паспелі яе выратаваць.

Каментары8

  • Железный Дровосек
    20.09.2025
    Жрущий человек вообще малоприятное зрелище. Никогда не нравились сцены в фильмах,где одновременно говорят и жуют.
    И уж тем более мерзопакостное зрелище с камерой перед чавкающей кривляющейся физиономией.
  • Верасень
    20.09.2025
    Адныя ядуць, каб жыць, іншыя жывуць, каб есці.
  • .
    20.09.2025
    Дзякуй за чарговую дозу мізантропіі з тыктока.
    Нешта тыпа порна, але не порна.
    І такі наступ на прыстойнае ідзе па многіх напрамках. Праз медыя, бо яны паскараюць і ўзмацняюць.
    Адзін з прыкладаў: калі палітык лапідарна хаміць. Таксама накіравана на вантробную рэакцыю "гыгы".

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу8

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая3

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца7

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю19

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай5

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам6

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць