Свет22

Краіны Еўрасаюза не змаглі дамовіцца пра стварэнне «сцяны ад дронаў»

Еўрапейскія краіны не здолелі дамовіцца наконт стварэння так званай «сцяны ад дронаў», якая павінна была б абараніць іх ад беспілотнікаў з Расіі. Непрыманне выклікаюць як сама ідэя, так і яе назва, піша Politico.

Фота: Mark Newman / Getty Images

Для дзяржаў на ўсходнім фланзе НАТА — ад Фінляндыі да Румыніі — антыдронавая сістэма выглядае неабходнай, бо яны рэгулярна сутыкаюцца з залётам расійскіх і «невядомых» беспілотнікаў. Аднак краіны, што знаходзяцца далей ад мяжы, лічаць ідэю занадта дарагой і сумняваюцца, як яна будзе спалучацца з планамі ЕС і НАТА. Некаторых таксама непакоіць, што Брусель атрымае занадта вялікі ўплыў на нацыянальную абаронную палітыку.

На саміце ў Капенгагене прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адзначыў, што абарона ад дронаў — важны прыярытэт, але «ідэальнай сцяны для Еўропы не існуе»: закрыць усю мяжу ў 3000 кіламетраў проста немагчыма. Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц таксама выказаўся супраць плана вельмі рэзка, хоць у самой Германіі нядаўна ўзніклі праблемы з невядомымі дронамі, у тым ліку на тэрыторыі аэрапорта Мюнхена.

Еўрадэпутатка Ханна Нойман падкрэсліла, што адна сцяна не вырашыць асноўных праблем бяспекі: яна не абароніць ад кібернападаў, не дапаможа з супрацьпаветранай абаронай і вытворчасцю боепрыпасаў.

Еўракамісар па абароне Андрус Кубілюс заявіў, што сістэму выяўлення дронаў можна стварыць прыкладна за год, але на поўнафункцыянальную сетку на сушы і моры спатрэбіцца значна больш часу і сродкаў. Толькі для Польшчы і Балтыйскіх краін праект можа каштаваць каля 1 мільярда еўра. Кубілюс прызнаў, што называць гэты праект «сцяной» не зусім правільна — гэта не павінна стаць «новай лініяй Мажыно».

Размовы абвастрыла і фінансавая частка: краіны з усходу хочуць выкарыстоўваць на будаўніцтва сістэмы грошы ЕС, у той час як лідараў Італіі і Грэцыі турбуе, што такі праект будзе карысны толькі ўсходнім дзяржавам, а не ўсяму Еўрасаюзу.

Каментары2

  • скоро, но будет поздно
    03.10.2025
    Зашевелятся, когда прилетит, по ошибке России, 100 российских дронов и 20 российских ракет......и прилетят ровно в аэродромы, военные базы и военные склады.
  • Filipp
    03.10.2025
    "Непрыманне выклікаюць як сама ідэя, так і яе назва, піша Politico."
    Так, у постмадэрне галоўнае нават не сама справа, а яе яе назваць!)

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць