Вайна33

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога

«Там ужо скандал на паўсяла».

Скрыншот відэа

У сеціве з'явілася відэа, як ва Украіне людзі ў ваеннай форме падабралі чужога ката і з'ехалі з ім на машыне.

Пішуць, што ката па мянушцы Мурчык у адным з сёл Кіеўскай вобласці падабралі, каб падарыць дзіцяці аднаго з вайскоўцаў. Спачатку вайскоўцы хацелі паехаць у прытулак, але былі нападпітку і вырашылі ўзяць ката «з вуліцы», піша УНІАН.

Карыстальнікі выказалі здагадку, што гэта маглі быць супрацоўнікі ТЦК, аднак у Кіеўскім абласным тэрытарыяльным цэнтры камплектавання і сацыяльнай падтрымкі паведамілі, што іх супрацоўнікі ката не бралі. Там таксама адзначылі, што такую форму, як людзі на відэа, супрацоўнікі ўвогуле не носяць.

Тых, хто забраў ката, у выніку знайшлі, але яны адмовіліся вяртаць Мурчыка гаспадарам, пакуль з групы жыхароў сяла не выдаляць відэа з «мабілізацыяй» пухнатага: «Там ужо скандал на паўсяла».

Каментары3

  • Пiксельнi буряти
    05.10.2025
    Пiксельнi буряти
  • Ёсік
    05.10.2025
    Алкаголь нікому розуму не дадае, кідайце піць, хай лукашэнка хоць ад гэтага не атрымае вашых грошаў.
  • Ё
    05.10.2025
    Да фігня гэта ўсё насам рэч. Сёння ўначы забілі цэлую сям'ю ракетай пад Львовам, загінула цудоўная 15 гадовая дзяўчына. Замест гэтага дзіўнаватыя каналы кшталту Нехты атакуюць навінамі пра ТЦК і ката. На ўкраінскіх каналах пра гэты выпадак амаль нідзе не ўзгадваецца. Вынік такі: каб перабіць сапраўды важнае здарэнне, робіца ўкід, каторы падхопліваюць Нехты і г.д. Для чаго гэта вам, НН, незразумела.

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць