Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць па 12 кніг у літаратурнай і ў мастацкай намінацыях. У 2024 — 13 і 11 кніг адпаведна, паведамляе Беларускі ПЭН.

У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах ў папяровым і электронным варыянце. Згодна са статутам, у прэміі таксама могуць удзельнічаць аўдыякнігі, але сёлета іх сярод намінаваных не было.
Прэмія прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.
У гэтым сезоне намінанты і журы маглі зашыфраваць сябе, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.
У літаратурнае журы прэміі Цёткі сёлета ўвайшлі: паэт, перакладчык, філолаг Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры Кацярына Жамойдзіна; культурная менеджэрка, заснавальніца фонду «Кніжны вырай» Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічаюць непублічна.
Сярод публічных сябраў мастацкага журы мастачка і ілюстратарка Лілія Бусарава, якая стала пераможцай прэміі ў 2022 годзе.
Поўны спіс 2023. Літаратурная намінацыя

- Таццяна Багданава «Мацей і чароўная раса». Выдавецтва «Папуры», 2023.
- Эліяш Барт «Джа: Легенда аб забраным сэрцы». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
- Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
- Яна Вольская «Ашуканкі». Выдавецтва «Słowianka», 2023.
- Марыся Вярцейка «Сплюшка і Каралева Жахаў». Выдавецтва «Тэхналогія», 2023.
- Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
- Міхась Зізюк «Шчасце маленькага камінара». Выдавецтва «Барк», 2023.
- Сяргей Календа «Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
- Лявон Карповіч «Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства». Ridero, 2023.
- Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
- Алесь Сапега «Першая чытанка». Выдавецтва «Корчак», 2023 (зашыфраваны ўдзел).
- Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
Поўны спіс 2023. Мастацкая намінацыя

- Таццяна Багданава — Марыя Канапніцка «Сцяпанка Гудзімуха». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
- Таццяна Багданава — Таццяна Багданава «Мацей і чароўная раса». Выдавецтва «Папуры», 2023.
- Надзея Бука — «Каток-пестунок. Вершы, забаўлянкі, калыханкі» (укладальнік — Васіль Дранько-Майсюк). Выдавецтва «Słowianka», 2023.
- Лявон Вольскі — Яна Вольская «Ашуканкі». Выдавецтва «Słowianka», 2023.
- Марыся Вярцейка — Марыся Вярцейка «Сплюшка і Каралева Жахаў». Выдавецтва «Тэхналогія», 2023.
- Багдан Даўгяла — Эліяш Барт «Джа: Легенда аб забраным сэрцы». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
- Вольга Дзятко — Аляксей Пысін «Матылёчкі-матылі». Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2023.
- Лізавета Лянкевіч — Ян Бжэхва «Акадэмія доктара Клякса». Выдавецтва «Папуры», 2023.
- Вера Забароўская — Алесь Сапега «Першая чытанка». Выдавецтва «Корчак», 2023 (зашыфраваны ўдзел).
- Воля Кузьміч — Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
- Кацярына Сцяжко — Тодар Кляшторны «Пра зайца, ваўка і мядзведзя». Выдавецтва «Słowianka», 2023.
- Марыя Шэндзель — Сяргей Календа «Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
Поўны спіс 2024. Літаратурная намінацыя

- Альгерд Бахарэвіч «Капітан Лятучая Рыба». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
- Валер Гапееў «Вольнеры. Бясконцы дзень». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
- Алег Груздзіловіч «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы». Выдавецтва «Фонд «Камунікат», 2024.
- Аляксандр Ждановіч «Бяздомны дом». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
- Аляксандр Ждановіч «Кропля ў космасе». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
- Аляксандр Ждановіч «Ровар Байсік і згублены званочак». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
- Аліна Нагорная «У Слуцку на машыне часу». Самвыдат, ISBN набыты ў літоўскай нацбібліятэцы, 2024.
- Эльга Папова «Мора ў горадзе». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
- Андрэй Скурко «Стукі-грукі — што за гукі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
- Мечыслаў Ян Супрон «Залатое зерне: казкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
- Аляксандра Хамянок «Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
- Вераніка Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца». Выдавецтва «Лубін», 2024 (зашыфраваны ўдзел).
- Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
Поўны спіс 2024. Мастацкая намінацыя

- Маргарыта Аніс — Вераніка Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца». Выдавецтва «Лубін», 2024 (зашыфраваны ўдзел).
- Лілія Давыдоўская — Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
- Воля Кузьміч — Андрэй Скурко «Стукі-грукі — што за гукі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
- Анатоль Лазар — Аляксандра Хамянок «Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
- Караліна П., Кацярына С. — Аліна Нагорная «У Слуцку на машыне часу». Самвыдат, ISBN набыты ў літоўскай нацбібліятэцы, 2024.
- Эльга Папова — Аляксандр Ждановіч «Бяздомны дом». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
- Эльга Папова — Аляксандр Ждановіч «Кропля ў космасе». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
- Эльга Папова — Аляксандр Ждановіч «Ровар Байсік і згублены званочак». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
- Эльга Папова — Эльга Папова «Мора ў горадзе». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
- Марыя Платонава — Ян Бжэхва «Хрушч». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
- Мечыслаў Ян Супрон — Мечыслаў Ян Супрон «Залатое зерне: казкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
Цяпер чытаюць
«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве

Каментары