Грамадства3232

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню

«Мне спаўняецца 41, але я не адчуваю жадання святкаваць», — напісаў заснавальнік Telegram у сваім акаўнце, што мае 10 мільёнаў падпісчыкаў, і тлумачыць чаму. Дураў наракае на краіны Захаду, але не згадвае пра Кітай, Расію і Беларусь

Павел Дураў. Фота: сацсеткі

«Наша пакаленне губляе час, каб уратаваць свабодны інтэрнэт, створаны для нас нашымі бацькамі. Тое, што калісьці было абяцаннем свабоднага абмену інфармацыяй, ператвараецца ў найвышэйшы інструмент кантролю, — зазначае ён і следам пералічае выпадкі ў вольным свеце.

«Калі свабодныя краіны ўводзяць дыстапічныя меры, такія як лічбавыя ідэнтыфікатары (Вялікабрытанія), анлайн праверкі ўзросту (Аўстралія) і масавае сканаванне прыватных паведамленняў (ЕС). Германія пераследуе ўсіх, хто асмельваецца крытыкаваць чыноўнікаў у інтэрнэце. Вялікабрытанія знявольвае тысячы за іх твіты. Францыя крымінальна расследуе тэхналагічных лідараў, што абараняюць свабоду і прыватнасць».

Дураў мяркуе, што цёмны свет хутка набліжаецца — пакуль мы спім, таму яго пакаленню гэта пагражае ўвайсці ў гісторыю як апошняму, што мела свабоды — і дазволіла іх адабраць.

«Нам казалі хлусню. Нас прымусілі паверыць, што галоўная барацьба нашага пакалення — знішчыць усё, што пакінулі нам продкі: традыцыі, прыватнасць, суверэнітэт, вольны рынак і свабоду слова.

Прадаўшы спадчыну продкаў, мы сталі на шлях самазнішчэння — маральнага, інтэлектуальнага, эканамічнага і, у выніку, біялагічнага. Дык не, я не буду сёння святкаваць. У мяне заканчваецца час. У нас заканчваецца час», — рэзюмуе Павел Дураў.

Звяртае ўвагу, што Дураў наракае на патэнцыйныя меры краін Захаду, скіраваныя на барацьбу са злачыннасцю анлайн, але не згадвае пра Кітай, Расію і Беларусь, дзе свабода слова ўжо татальна абмежаваная, а тысячы рэсурсаў заблакаваныя.

Каментары32

  • Indrid Cold
    10.10.2025
    Боўдзіла
  • Orwell
    10.10.2025
    А што, гэта спачатку было незразумела, што перадавымі тэхналогіямі найперш скарыстаюцца таталітарысты?
  • Румын
    10.10.2025
    Яшчэ адзін 'карошы рюzкій' агент

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць