Грамадства1515

З'явіліся вынікі апытання пра стаўленне беларусаў да вайны Расіі з Украінай

Паводле звестак сацыялагічнага апытання, праведзенага міжнароднай экспертнай сеткай iSANS сёлета ў верасні, 69% беларусаў выступаюць за пачатак мірных перамоў паміж Расіяй і Украінай і заканчэнне вайны, паведамляе «Радыё Свабода». За працяг вайны — толькі 9%.

Фота ілюстрацыйнае. Скрыншот з відэа

Пры гэтым з мінулага года на 3% зменшылася колькасць тых, хто не падтрымлівае дзеянні расійскіх войскаў ва Украіне. Беларусаў з такой пазіцыяй цяпер 34%, а тых, хто дзеянні расійскіх вайскоўцаў падтрымлівае, — 27% (летась было 26%).

Астатнія 39% не далі пэўнага адказу на гэтае пытанне, што, на думку сацыёлагаў, сведчыць пра адчужанае стаўленне гэтай часткі грамадства да вайны ва Украіне.

Для параўнання, у Расіі падтрымліваюць дзеянні расійскіх войскаў 78% (15% не падтрымліваюць). За мірныя перамовы выступаюць 66% расіян. За працяг вайны — 27%, паводле апытання «Левада-цэнтра».

iSANS — міжнародная ініцыятыва экспертаў з розных краін, накіраваная на выяўленне, аналіз і супрацьдзеянне гібрыдным пагрозам дэмакратыі, вяршэнству закона і суверэнітэту краін Заходняй, Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Еўразіі. Заснаваная ў 2018 годзе.

Каментары15

  • Фууууу!
    10.10.2025
    Покажите методологию исследования!!!
    Все эти опросы в тоталитарных обществах гроша ломаного не стоят.
    Пока что это что-то типа "Я художник (социолог) - я так вижу".
    Если окажется, что это был опрос по стационарным телефонам в РБ - я лопну от смеха...:)))
  • давайце шчыра
    10.10.2025
    Беларус , у Італіі вельмі паважаюць сваю культуру, у Беларусі зусім наадварот. Зрэшты, нават казахі нашмат больш патрыятычныя і не русскамирныя ў параўнанні з беларускамі.

    Пра культурна-ментальную залежнасць да расейскага не кажучы.
  • Беларус
    10.10.2025
    давайце шчыра , ну і да чаго тут стаўленне да кольвег якой культуры? Што за манера пад любой навіной аб чым заўгодна паліваць брудам беларусаў? Здаецца мне, Наша Ніва стала папулярнай ва Ўкраіне. І беламова такіх вось каментатараў мяне асабіста ў падман не ўводзіць

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць