Вайна66

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 

У кватэру шматпавярховага дома ў падмаскоўным Краснагорску заляцеў беспілотнік, паведаміў кіраўнік Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў.

Гэта адбылося каля чатырох гадзін раніцы па маскоўскім часе.

Па яго звестках, пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку дзіця. Чатыры пацярпелыя былі шпіталізаваныя з аскепкавымі раненнямі, дзіця — з вывіхам калена.

Пашкоджаны тры кватэры, каля 70 жыхароў дома эвакуяваныя, са спасылкай на аператыўныя службы паведамляе ТАСС.

Момант выбуху трапіў на камеры вонкавага назірання. Ударнай хваляй у кватэры выбівала шкло, з фасада дома падалі кавалкі дэкаратыўнай абшыўкі. Мяркуючы па фота, выбухам таксама была выбіта вонкавая сцяна ў адным з пакояў.

Каментары6

  • Га
    24.10.2025
    Як там падмаскоўныя вечара пры пуціне?
  • а чаму?
    24.10.2025
    так сціпла паказаныя дэталі дрона?
  • Андрусь
    24.10.2025
    Напярэдадні ў Кіеве таксама маскоўскі дрон у кватэру заляцеў, праўда не выбухнуў, бо крывалапыя рабілі. Але пра той інцыдэнт чамусьці ніхто так не трубіў. Бо залёты дронаў і ракет у кватэры ўкраінцаў за амаль чатыры гады сталі ўжо звыклай справай і інфанагоды не ўяўляюць, навіной не з'яўляюцца. А ва Украіне ад пачатку паўнамаштабнай агрэсіі расіі загінулі самамала 637 дзяцей, больш за 2600 параненыя, многі з ампутацыямі. А тут - як жа, малы маскалік каленку выкруціў... То можа, мамка таго маскаліка, суседзі пачнуць хвалю пратэстаў, каб путлер тэрмінова спыніў вайну, вывеў расійскія акупацыйныя войскі з тэрыторыі Украіны, каб дроны не лёталі ні ў Кіеў, ні ў маскву?

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць