Грамадства2626

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак

«Няхай збяруць там механізатараў, даярак і іншых. І да 1 студзеня ўсё, што ў вас ёсць, вылізана, вычышчана».

Скрыншот відэа «Пул першага»

Лукашэнка даручыў да 1 студзеня навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак. Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Віцебску, паведамляе БелТА.

«Я не прыехаў у Віцебскую вобласць, каб вас запалохаць. Мы з вамі 30 гадоў працуем, вы ведаеце мае падыходы. Калі вы мяне не зразумелі, падманулі — усё будзе ўзмоцнена да мяжы», — заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка параіў схему, паводле якой трэба дзейнічаць на розных узроўнях: «Пасля сённяшняй сустрэчы старшыні райвыканкамаў паклікалі галоўных спецыялістаў і кіраўнікоў, давялі ім гэту жорсткую размову. Далі ім да 7 лістапада тэрмін — у вас больш няма — навесці жалезны парадак у гаспадарках. Яны — кіраўнікі і спецыялісты — няхай збяруць там механізатараў, даярак і іншых. І да 1 студзеня ўсё, што ў вас ёсць, вылізана, вычышчана».

Калі дзесьці ў гаспадарках ёсць нястача кадраў для гэтага, то даручыў прыцягваць шэфскую дапамогу іншых прадпрыемстваў. «Людзі прыехалі, зрабілі, аднавілі», — сказаў ён.

«Усё, мужыкі. Дурніца скончылася», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён у чарговы раз адзначыў, што хоча захаваць вёскі.

Паводле інфармацыі КДК, загрузка магутнасцяў малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў 2025 годзе складае крыху больш за 60%. Па мясе — менш за палову — 49%.

Каментары26

  • Суповой пакетик
    24.10.2025
    Пока тот, кто произнес сей афоризм, находится у власти, ДУРНИЦА не только не закончится, но и постоянно будет развиваться, возрастать и зреть!
  • Осуждаю
    24.10.2025
    Какой же упрямый наглый идиот. Я бы ему даже хвосты коровам крутить на ферме не доверил
  • Барадзед
    24.10.2025
    Сказал, как воду газифицировал. Железная чистота. Стальной порядок. Вылизанные коровники. Коровы в подгузниках. Терпящей бедствие текстильной промышленности дано жесткое указание шить подгузники для коров. Вот такой я начальник. А у самого какой-то омоновец Гродненской областью управляет.

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць