Грамадства55

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда

Нэлі Ваданосава застанецца ў Польшчы, нягледзячы на Дублінскі рэгламент, згодна з якім яе мусілі адправіць у Літву, бо ў жанчыны літоўская віза, а міжнародную абарону яна просіць у Польшчы. Такое рашэнне прыняў Варшаўскі адміністрацыйны суд 28 кастрычніка, паведамляе «Белсат» з залі суда.

Нэлі Ваданосава (справа) разам з дачкой Кацярынай Ваданосавай, яе мужам і дзецьмі ў будынку суда ў Варшаве 28 кастрычнікау. Фота: Белсат

Маці музыкі і культурніцкай дзяячкі Кацярыны Ваданосавай, Нэлі Ваданосавай, усё ж дазволілі застацца ў Польшчы — суд прызнаў, што папярэдняе рашэнне аб яе высылцы ў Літву не адпавядае праву і было вынесена з парушэннямі.

Пасля выезду з Беларусі жанчына падалася на міжнародную абарону ў Польшчы, але польская памежная служба 30 верасня апавясціла сям'ю, што Нэлі Ваданосаву збіраюцца адправіць у Літву ўжо 6 кастрычніка, бо яна заехала ў ЕС паводле літоўскай візы.

Кацярына Ваданосава адзначала, што яе маці ўжо 74 гады і яна мае мноства хвароб. Падчас вобшуку і допыту ў Мінску ў Нэлі Ваданосавай здарыўся інфаркт. У Літве ў жанчыны нікога няма. Кацярына адзначала, што яе маці проста не выжыве без яе.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» ў Каардынацыйнай радзе Павел Латушка звяртаўся да польскіх уладаў з просьбай не дэпартаваць Нэллі Ваданосаву.

Варшаўскі адміністрацыйны суд прыпыніў выкананне пастановы аб высылцы ў Літву да канца кастрычніка, разгляд справы быў перанесены на 28 кастрычніка.

Каментары5

  • Woodoo Cult
    28.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Карута
    28.10.2025
    Ну Дзякуй Богу, бо Кацярыне шмат няшчасцяў выпала дагэтуль. Вельмі падабаецца яе "Нітка зорка" і ўвогуле ўсё што яна робіць
  • Брэсць- Вільня- Варшава
    28.10.2025
    Маленькая НО перамога. Справа у тым, щто з дублин-2.3 выникакае, што адпрауляць у "краіну візы" ГЭТА ПРАВА КРАІНЫ ДЗЕ ПРОСЯЦЬ ПРЫТУЛАК, А НЕ АБАВЯЗАК.... Таму і Перамога над польскім чынавенцтвам....
    На працягу апошніх 20 гадоў сотні тысяч Чачэнаў прыязджалі у Польшчу па польскіх візах, а праз кілька дні зьязджалі у Бельгію альбо Францыю. Ніхто іх назад у Польшчу ня вяртау, засталіся там.

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць