Грамадства5050

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе

Навіна аб тым, што беларуская жанчына ў сярэднім нараджае 1,1 дзіцяці, а жыхарка Мінска — усяго 0,6, выклікала бурнае абмеркаванне ў тыктоку. Людзі пакінулі тысячы каментарыяў. Людзі выказваюць прапановы і шукаюць вінаватых.

Ілюстрацыйнае фота

Самымі шматлікімі і залайканымі сталі каментары, прысвечаныя фінансаваму аспекту жыцця. Карыстальнікі падкрэсліваюць, што заробак дазваляе толькі існаваць, але не жыць, і ўжо тым больш не выхоўваць дзяцей.

Лідзіруючы каментарый набраў больш за 5200 лайкаў:

«У мяне ЗП 1300. На паліто адкладаю месяцамі, а тут дзеці».

Людзі здзіўляюцца рыторыцы ўладаў наконт нараджальнасці, калі заробкі і цэны не пакідаюць выбару: «Цэны бачылі? На жыллё, на прадукты, на адзенне? Нараджаць, каб што? Я са сваёй зарплатай сябе ледзь магу пракарміць».

«Ха, ён [Аляксандр Лукашэнка] цяпер скардзіцца на нараджальнасць. Не будзе норм заробкаў, не будзе і нараджальнасці. Патрэбны ўмовы для жыцця, а не існаванне ад зарплаты да зарплаты».

«Мне няма чым дзяцей карміць, хадзіць на працу па 200+ гадзін за 1400 р, мне ледзьве хапае».

«Ката і сабаку ўтрымліваць танней, чым дзяцей з нашымі заробкамі».

Пра праблемы сведчаць і замежнікі, якія жывуць у краіне: «Як замежнік, які жыве ў вашай цудоўнай краіне 13 гадоў, мне і жонцы цяжка сябе забяспечыць, не тое што дзіця…».

Людзі заклікаюць: «Хай падымуць ЗП, каб рэальныя лічбы былі 2500-3000, і тады людзі будуць размнажацца».

«Адзін з асноўных прынцыпаў — жылплошча»

Наступны ключавы фактар, які спыняе людзей ад бацькоўства, як вынікае з каментарыяў, — немагчымасць набыць жыллё пры нізкіх заробках:

«Майму сыну 25! Каб узяць крэдыт на жыллё, ён павінен атрымаць 5000 рублёў, а яго заробак у Мінску 1200!!! Сур'ёзна вы думаеце, што ён захоча дзяцей???!!!»

«З арэндным жыллём і адно дзіця шмат».

«Дайце кватэру, ці хаця б добры працэнт зніжкі на іпатэку… Я на здымнай нараджаць не збіраюся».

«Ну дык адзін з асноўных прынцыпаў — гэта жылплошча. Каб хацець заводзіць дзяцей, трэба быць упэўненымі ў тым, што дзіцяці будзе дзе жыць. Купля ж жылля зараз — гэта літаральна кабала без надзеі».

«У Мінску 0,6, таму што самы дарагі квадратны метр па краіне. На ежу ЗП хапае, а на жыллё — не».

Выснова адназначная:

«Без даступнага жылля і гаворкі не будзе аб дэмаграфіі. Запомніце».

«Мужчыны сталі ненадзейныя»

Частка каментатараў сфакусавала ўвагу на ролі мужчыны ў сям'і, адзначаючы, што праблема не толькі ў заробках, але і ў адсутнасці надзейнасці ў партнёру.

«За нараджэнне дзіцяці адказная жанчына. Але яна не хоча нараджаць, калі не ўпэўненая. І гэтая няўпэўненасць у першую чаргу — у мужчыне! Паглядзіце, колькі разводаў! Іх такая колькасць, бо не жадаюць цярпець тое, што цярпелі ў былыя часы. А колькі ўхілістаў ад аліментаў? Вось як жанчыне рашыцца на роды, калі яна не ўпэўненая, што ў дэкрэце не стане прасячай-умольнай?

Пабываўшы адзін раз у залежным бяспраўным становішчы, сто разоў падумаеш, ці хочаш ты туды вярнуцца. Нездарма сярод жанчын існуе ісціна: «Трэба нараджаць гэтулькі дзяцей, колькі САМА зможаш падняць!».

Нехта лічыць, што праблема ў інфантыльнасці мужчын, якія не жадаюць забяспечваць сям'ю:

«Праблема не толькі ў нізкіх заробках у мужчын і адсутнасці жылля. Забеспячэнне сям'і — мужчынская задача. А яны ў сілу сваёй безадказнасці і інфантыльнасці не імкнуцца зарабляць, неяк варушыцца, каб кватэра была і гэтак далей. Ім, напрыклад, і ў кватэры з мамай добра. Толькі жанчына ў такіх умовах нараджаць не можа.

Мужчына павінен не на канапе ляжаць, а цяжка працаваць. Усе мае знаёмыя дзяўчаткі хто на дзвюх працах, хто пасля працы па вечарах другую вышэйшую атрымліваюць або курсы праходзяць, імкнуцца, варушацца рабіць усё, каб дабіцца для сябе бяспекі, каб стабільнасць у працы была.

А гэтым маміных кашолачкам нічога не трэба, іх задавальняе за 1200, бо мама, калі што, галодным не пакіне і накорміць за свой кошт. Мужык, які аб'ядае нават сваю маці, не можа стаць апорай для жанчыны, каб яна нарадзіла. Ён жа і дзіця аб'ядаць будзе. А колькі мужчын кідаюць сем'і??? Мужчыны сталі ненадзейныя, як ад іх нараджаць?».

«Жывём як на вулкане»

Сярод прычын нізкай нараджальнасці людзі называюць рэпрэсіі і няўпэўненасць у будучыні.

«Каб нараджаліся дзеці, патрэбная стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, а яе няма, таму адзін і думаеш, каб паехаць лепшага жыцця шукаць».

«Няма стабільнасці — няма дзяцей! Нават не ў наяўнасці жылля і колькасці грошай справа! Жывём як на вулкане! Не ведаеш, з чым заўтра прачнешся!»

Некаторыя заўважаюць:

«Затое па колькасці палітвязняў першае месца ў свеце». І гэты камент сабраў сотні лайкаў.

Кепская медыцына

Адна з карыстальніц звярнула ўвагу на праблемы ў сферы аховы здароўя, якія таксама спыняюць жанчын:

«Усе гавораць пра грошы, а я закрану тэму пра нашы раддамы, хіба з такім стаўленнем медперсаналу і такой медыцынай, дзе толькі б дастаць. А пакалечаць ці не, гэта ўжо не важна. Нікога не хвалюе, на якія грошы вы потым будзеце лекаваць дзяцей і сябе. Ведаю шмат людзей, у прыватнасці, з Гомеля, што пасля раддома і чыстак ставяць дыягназы бясплоддзя, і хадзі лячы сама ПЛАТНА».

«Няхай нараджаюць чыноўнікі»

Асобную групу каментароў складаюць заўвагі аб тым, каб уклад у вырашэнне праблемы ў першую чаргу рабілі чыноўнікі:

«Хай чыноўнікі і размнажаюцца, у іх, у адрозненне ад нас, смяротных, усе ўмовы створаны. І не па адным дзіцяці, а мінімум пяць».

«Чым лепш людзі жывуць, тым менш яны хочуць нараджаць»

Акрамя крытычных заўваг, прысутнічаюць таксама каментарыі, аўтары якіх даводзяць, што нараджальнасць нізкая ва ўсіх сучасных грамадствах:

«Ужо даўно даказаны факт, што чым вышэйшы IQ насельніцтва, тым ніжэйшая нараджальнасць».

«Чым лепш людзі жывуць, тым менш яны хочуць нараджаць. Гэта статыстыка. Паглядзіце індэкс фертыльнасці па свеце, і вы здзівіцеся. Самы высокі ў Афрыцы».

«Чым меншая нараджальнасць, тым больш развітая краіна».

«Як ва ўсіх развітых краінах».

Некаторыя даводзяць, што ў Беларусі сітуацыя не самая горшая:

«Паглядзіце лічбы нараджальнасці ў свеце, і даведаецеся, што ў нас яшчэ не так дрэнна. У Карэі дзіця гэта накшталт адзінарога».

Ёсць і тыя, хто спасылаецца на мінулае і абвінавачвае сучасную моладзь, якая ў лепшых умовах не хоча нараджаць:

«Усё хлусня. Раней жылі па сем чалавек у двушцы і былі шчаслівыя. А цяпер усё вам дай, усё падай. Працаваць ідзіце, а не патрабуйце».

А яшчэ адзін чалавек задумаўся аб перспектывах пенсійнага забеспячэння тых, хто цяпер не хоча нараджаць:

«Адно пытанне. Як будзем пенсіі за 20‑30 гадоў плаціць?».

Каментары50

  • Не фемгубазіку!
    04.11.2025
    Хопіць цкаваць мужыкоў!
  • иначе не будет
    04.11.2025
    На скотном дворе, построенном на месте Беларуси лукашенком, на котором унижают, оскорбляют, лгут, пытают, выгоняют, отчисляют, увольняют, убивают наче не будет.
    Перспектив, для детей, нет никаких....
  • Поцык
    04.11.2025
    Большинство разводов инициируют женщины, очень часто по гениальной причине, что им скучно. Нечего на других пенять, когда рожа крива.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай9

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць