Грамадства11

Барыс Хамайда на Дзяды наведаў месца масавых сталінскіх расстрэлаў у Віцебскім раёне

Вядомы віцябчук Барыс Хамайда на Дзяды адведаў могілкі сяброў і месца масавых сталінскіх расстрэлаў каля вёскі Паляі, што ў Віцебскім раёне. У розныя гады памінальныя імпрэзы праходзілі па-рознаму: бывалі такімі масавымі, што даводзілася замаўляць аўтобус, каб змясціць усіх ахвотных, а бывалі і такія, як сёлета — калі да Барыса Хамайды далучаліся ўсяго 1‑2 чалавекі, пішуць віцебскія праваабаронцы.

Барыс Хамайда. Архіўнае фота

Гэтай традыцыі ўжо амаль 20 гадоў. Самы першы раз Барыс Хамайда наведаў могілкі на Дзень памяці ў 2006 годзе — калі прыязджаў на магілу свайго найбліжэйшага паплечніка Уладзіміра Плешчанкі, якога не стала ў той год. У свой час Плешчанка ўзначальваў Віцебскую арганізацыю КХП БНФ, быў адным з арганізатараў супраціву ГКЧП у Віцебску ў жніўні 1991 года. Яго пахавалі на Фалькоўшчынскіх могілках каля вёскі Друкава, грошы на помнік збіралі грамадой. Штогод Барыс Хамайда прыязджае на месца спачыну свайго сябра.

Шмат аднадумцаў Хамайды пахаваныя на гарадскіх могілках «Копці». Могілкі вялікія, але сябры разам з Барысам Хамайдам заўсёды імкнуліся абысці ўсе дарагія магілы.

Апошнім пунктам падарожжа памяці заўсёды быў мемарыял каля вёскі Паляі. У лесе ля Паляёў ляжаць сотні, а магчыма, і тысячы невядомых ахвяр сталінскага рэжыму. Пра гэтае месца стала вядома ў канцы 1980‑х дзякуючы ўспамінам мясцовых жыхароў.

«Там, у лесе, у 50 метрах ад шашы, стаіць вялікі металічны крыж з надпісам «Ахвярам таталітарнага рэжыму». Паклалі кветкі, запалілі свечку. Прачытаў малітву за Беларуcь», — напісаў Барыс Хамайда ў фэйсбуку.

Каментары1

  • Жыве Беларусь!
    02.11.2025
    Нізкі паклон. Важна памятаць, Беларусь. Ніколі не забудзь!

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць