Грамадства11

У Славакіі зноў адкрываюць беларускае пасольства

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы плануецца адкрыць да 1 верасня 2026 года. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. 

Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

«Аднаўленне пастаяннай дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Славакіі дасць магчымасць значна павысіць эфектыўнасць працы па развіцці палітычных, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязяў, практычным вывучэнні магчымасцяў прамысловай кааперацыі і сумесным асваенні новых рынкаў», — спадзяюцца ва ўрадзе.

Дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Славакіі было закрыта ў верасні 2023 года, калі ў гэтай краіне была ўлада, крытычна настроеная да рэжыму Лукашэнкі. Але 1 кастрычніка 2023 года на парламенцкіх выбарах у Славакіі перамагла папулісцкая партыя пад кіраўніцтвам Роберта Фіца, які сімпатызуе як Крамлю, так і Лукашэнку. 

Раней у Беларусь пасля амаль пяцігадовага перапынку вярнуўся пасол Славакіі, якім стаў Ёзэф Мігаш — ён раней ужо займаў гэтую пасаду, але быў з яе зняты за адкрытыя праявы асабістых сімпатый да беларускіх уладаў, што ішло ўразрэз з тагачаснай дзяржаўнай палітыкай.

Каментары1

  • Кабетка
    03.11.2025
    Я думала, што адчыняць зноў беларускую амбасаду, але вы пішыце, што пасольства)

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць