Грамадства22

У Гомелі вынеслі прысуд жыхарцы Мінска. Імаверна, па справе Гаюна

Гомельскі абласны суд прызнаў 31‑гадовую жыхарку Мінска Настассю Грыцкевіч вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Гомельская вясна».

Настасся Грыцкевіч

Жанчыне прызначылі рэальны тэрмін пакарання — альбо пазбаўленне волі, альбо абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Дакладная працягласць прысуду пакуль не вядомая, яе высвятляюць праваабаронцы.

Паводле наяўнай інфармацыі, Настассю Грыцкевіч затрымалі яшчэ ў траўні. У яе сацыяльных сетках шмат фотаздымкаў з Мазыра, дзе, верагодна, яна нарадзілася або мае родзічаў і сяброў.

Падчас поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе у Мазыры знаходзілася вялікая колькасць расійскіх войскаў — тут быў асноўны кірунак наступлення на Кіеў. Пасля паражэння пад Кіевам акупацыйныя войскі адступалі менавіта праз Мазыр.

Праваабаронцы мяркуюць, што справа супраць Настассі Грыцкевіч можа быць звязаная з маніторынгавым каналам «Беларускі Гаюн», які збіраў і публікаваў інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх войскаў у Беларусі падчас вайны. 

Каментары2

  • Кніжку не выпусціла
    07.11.2025
    Вось так, хтосці ў кулуарах дзік-пікуе, распавядае пра канцэрт Жыве Беларусь, які набрыд і хочацца проста жыцця, проста на ўзбярэжжы акіана, па русску жыцця, як у карпушонак, з ікрой пять зорак, гэта магло быць з намі магло не быць. А хтосьці змагаецца кожны дзень. Змагаецца у канцлягеры ў невыносных умовах, змагаецца са смерцю. А хтосьці пакутуе што чарга вялікая туды-сюды ў Еўропу матляцца неспадруч. Літоўцы нехарошыя закрылі. Вось так і жывём.
  • A+
    08.11.2025
    Настенька держись. Только не сломайся. Будем ждать...... Все ответят за злодеяния против народа.....

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць