Грамадства11

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Белстат падвёў вынікі абследавання, прысвечанага таму, як беларусы выкарыстоўваюць свой сутачны час. Абследаванне праводзілася з красавіка 2024 года па сакавік 2025 года і ахапіла каля 12000 чалавек ва ўзросце ад 10 гадоў і старэйшых. Кожны ўдзельнік запаўняў дзённікі, дзе падрабязна фіксаваў усе віды дзейнасці на працягу працоўнага і выхаднога дня.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сайта Дзяніса Блішча

Вынікі абследавання паказалі, што беларусы, старэйшыя за 10 гадоў, амаль палову свайго сутачнага часу — 11 гадзін 35 хвілін — трацяць на клопат пра сябе: сон, прыём ежы, асабістую гігіену. Каля васьмі гадзін ідзе на працу, вучобу, хатнія справы і дапамогу сям’і, сябрам ці сваякам. На вольны час застаецца ў сярэднім 4 гадзіны 18 хвілін.

У параўнанні з вынікамі дзесяцігадовай даўніны беларусы сталі больш спаць (на 16 хвілін) і есці (на 4 хвіліны даўжэй), але маюць менш вольнага часу — яго стала на 18 хвілін меней.

За ўсё жыццё сярэдні беларус праводзіць каля 28 гадоў у сне, 13,5 гадоў у яго вольны час (з іх больш за 6 гадоў — перад тэлевізарам), 11 гадоў на працы, 4 гады за сталом, 2,5 гады на прыгатаванне ежы, 1 год і 7 месяцаў — на прыбіранне і пранне, і яшчэ каля 11 месяцаў — на пакупкі і паслугі.

Даследаванне таксама паказала, што размеркаванне часу мае гендарныя асаблівасці. Агульная працягласць працоўнага часу ў жанчын (платная праца і бясплатная па доме і доглядзе за сям’ёй) звычайна большая, чым у мужчын, што ўплывае на іх вольны час. Дзесяць гадоў таму жанчыны трацілі на хатнія справы ў два разы больш часу, чым мужчыны, цяпер гэтая розніца скарацілася да 1,7 раза.

Для параўнання, у сярэднім па свеце жанчыны выконваюць хатнюю працу і догляд за членамі сям’і ў 2,5 раза больш, чым мужчыны (згодна з апошнім гендарным аглядам ад структуры «ААН-жанчыны»).

Сцвярджаецца, што праграма і методыка беларускага абследавання былі распрацаваныя з улікам міжнародных стандартаў у гэтай галіне.

Каментары1

  • Аналитик
    14.11.2025
    Часа два из этого - идеология, которую вдалбливают людям.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы12

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

«Дзяжурыць пад дзвярыма». Ганну Бонд зноў пераследуе сталкер34

У Польшчы знайшлі спосаб ажывіць заняпалую вёску на мяжы з Беларуссю

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

Мадура прапаноўвалі выехаць у Турцыю, але ён не пагадзіўся7

УСУ ўдарылі па найбуйнейшым расійскім вытворцу акумулятараў для беспілотнікаў і ракет2

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда20

Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка13

Прэзідэнт Калумбіі заявіў, што будзе бараніцца са зброяй у руках ад ЗША26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы12

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць