Вайна1515

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»

Украіна ўпершыню афіцыйна пацвердзіла нанясенне ўдараў па тэрыторыі Расіі з дапамогай новых ракет уласнай распрацоўкі — «Фламінга». Пра гэта паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны, апублікаваўшы відэа і фота запуску.

Скрыншот з відэа

Удары былі нанесеныя ў ноч на 13 лістапада па некалькіх дзесятках цэляў, у тым ліку па аб’ектах у акупаваных Крыме, Луганскай і Запарожскай абласцях, а таксама па тэрыторыі Расіі — у раёне горада Арол.

Сярод аб’ектаў, якія пацярпелі ад гэтых удараў, — нафтабаза, радыёлакацыйная станцыя, аэрадром і палігон беспілотнікаў. Пакуль што Генштаб удакладняе памер нанесенай шкоды.

Гэта першы выпадак, калі Кіеў адкрыта прызнаў выкарыстанне сваіх уласных ракетных сістэм — «Фламінга», «Барс» і «Люты».

Раней паведамлялася, што менавіта вынікам працы «Фламінга» было пашкоджанне памежная базы ФСБ паблізу Армянска ў Крыме, але афіцыйна гэта не пацвярджалася.

Паводле афіцыйных звестак, ракета «Фламінга» мае далёкасць палёту да 3000 км і можа несці боегалоўку вагой каля 1150 кілаграмаў, што дазваляе ёй тэарэтычна дасягаць Масквы або Санкт-Пецярбурга.

Запуск адбыўся на фоне карупцыйнага скандалу, калі адзін з блізкіх да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага людзей Цімур Міндзіч, саўладальнік кампаніі Firepoint, якая вырабляе «Фламінга», з'ехаў з краіны пасля пачатку расследавання супраць яго.

Каментары15

  • Слава Україні!!!
    14.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Спасибо ВСУ за пропавших без вести орков!
    14.11.2025
    Спасибо ВСУ за пропавших без вести орков! Луганск с вами!

    -Ваня, пора на войну
    -А с кем воюем?
    -С фашистами 🇷🇺.
    - Отлично! А против кого?"
  • Кх
    14.11.2025
    Ну че как, свидетели непорочной фламинги, тонна б/ч отработала? Или все делим на 10, включая дальность и объем выпуска?

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы12

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

«Дзяжурыць пад дзвярыма». Ганну Бонд зноў пераследуе сталкер34

У Польшчы знайшлі спосаб ажывіць заняпалую вёску на мяжы з Беларуссю

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

Мадура прапаноўвалі выехаць у Турцыю, але ён не пагадзіўся7

УСУ ўдарылі па найбуйнейшым расійскім вытворцу акумулятараў для беспілотнікаў і ракет2

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда20

Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка13

Прэзідэнт Калумбіі заявіў, што будзе бараніцца са зброяй у руках ад ЗША26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы12

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць