Здарэнні77

МУС назвала шэсць фраз, пасля якіх трэба неадкладна кінуць слухаўку

Вось найбольш распаўсюджаныя фразы кібермахляроў — назавіце іх бацькам і дзецям.

Фота: vecteezy.com

Супрацоўнікі ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Брэсцкага аблвыканкама выбралі найбольш распаўсюджаныя фразы, якія выкарыстоўваюцца махлярамі.

  • «Ваш рахунак будзе заблакіраваны, калі вы не адкажаце проста зараз».
  • «Вашы грошы спрабуюць выкрасці, зафіксавана падазроная аперацыя».
  • «Ваш рахунак быў узламаны. Калі ласка, пацвердзіце свае даныя, каб аднавіць доступ».
  • «У нас ёсць інфармацыя пра тое, што вашы асабістыя даныя былі скрадзеныя. Мы можам дапамагчы вам абараніцца».
  • «Калі ласка, пацвердзіце сваю асобу, каб пазбегнуць блакіроўкі вашага рахунку».
  • «Вас турбуе спецыяліст фінансавай бяспекі, супрацоўнік службы бяспекі банка».

Усе гэтыя фразы выкарыстоўваюць махляры для стварэння тэрміновасці і вымагання асабістых даных або грошай. Сапраўдныя супрацоўнікі банкаў ці службаў бяспекі ніколі не патрабуюць паведаміць канфідэнцыяльную інфармацыю (паролі, коды з карт, CVV) па тэлефоне або ў паведамленнях.

Каментары7

  • Адну забылі
    16.11.2025
    Хацеў бы запрасіць вас...на размову...
  • Він-він
    16.11.2025
    Бггг. Першы раз калі выехаў у далёкую краіну і скарыстаўся картай, мне патэліла бяспека банку, каб спраўдзіць, ці я гэта, думалі, што карту скралі і збіраліся заблакаваць. Калі б я кінуў слухаўку, стварыў бы сабе праблемы.
  • Барадзед
    16.11.2025
    Мне как-то давно уже звонили, предлагали массаж и смарт-часы. Я обрадовался, начал мысленно готовить себя к прекрасному массажу и в приподнятом настроении пошел кормить свиней.

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

У радзільні расійскага Новакузнецка за навагоднія святы памерлі дзевяць немаўлят5

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць