Грамадства11

Выдваранага з Беларусі журналіста Вячаслава Лазарава запрашаюць стаць на ўлік у міліцыі

Позва прыйшла на хатні адрас віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава, вызваленага з калоніі 11 верасня і неадкладна выдваранага ў Літву. Паведамляецца, што 28 кастрычніка да 10.00 ён мусіў прыйсці ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, каб стаць на ўлік, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Былога палітзняволенага журналіста Вячаслава Лазарава выклікаюць у міліцыю
Вячаслаў Лазараў са сваім партрэтам, створаным у межах выставы БАЖ «Журналісты: бязгучны рэжым». Вільня, 16 верасня 2025 года. Фота: БАЖ

«У выпадку няяўкі без уважлівай прычыны Вас прывядуць прымусова», — пазначана ў дакуменце.

У інспекцыю Вячаслаў Лазараў не змог бы трапіць нават пры жаданні: сёлета 11 верасня яго прымусова вывезлі ў суседнюю Літву разам з 51 іншым вязнем, вызваленым у межах перамоў урада ЗША з рэжымам Лукашэнкі.

Журналіста вызвалілі з магілёўскай папраўчай калоніі № 15, дзе ён адбываў тэрмін зняволення, прысуджаны яму за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

«З таго самага дня я знаходжуся ў Вільні, не маючы ніякага пацвярджэння свайго афіцыйнага статусу. Нікому з прымусова вывезеных з Беларусі былых вязняў не далі дакументаў пра тое, на якіх падставах мы вызваленыя», — кажа Вячаслаў Лазараў.  

Праваабаронца Павел Левінаў скантактаваўся са старшым лейтэнантам Трафімам Ушаковым, да якога павінен быў явіцца Лазараў у крымінальна-выканаўчаю інспекцыю. Міліцыянер патлумачыў, што Лазараў вызвалены па памілаванні ад 11 верасня 2025 года і мусіў вярнуцца на месца рэгістрацыі ў Віцебску. Пра тое, што журналіст апынуўся ў Літве, супрацоўнік міліцыі нават не ведаў.

Павел Левінаў удакладніў, што стала падставай для вызвалення. «Указ кіраўніка дзяржавы», запэўніў міліцыянт. Але нумар гэтага ўказа не назваў, зазначыўшы, што «ў нашай базе яго няма».

На думку Паўла Левінава, сітуацыя з Вячаславам Лазаравым сведчыць пра тое, што заканадаўства ў Беларусі нармальным чынам не працуе:

«Ёсць такі алгарытм. З калоніі па месцы рэгістрацыі дасылаюць дакументы пра вызваленне чалавека, каб паставіць яго на спецыяльны ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Таму службовец проста выканаў свае абавязкі, перадаўшы позву на хатні адрас Лазарава. Такім чынам, інспекцыя дзейнічала ў адпаведнасці са сваімі інструкцыямі. Але заканадаўствам не прадугледжаны прымусовы вываз вызваленых за мяжу! Што трэба рабіць далей, старшы лейтэнант Ушакоў проста не ведае».

Дарэчы, выпадак з Лазаравым не адзіны ў Віцебску. Такую ж позву атрымалі сваякі яшчэ аднаго віцебскага палітвязня, дэпартаванага ў Літву 11 верасня. Позву на імя Паўла Нікіценкі таксама накіравалі з крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Кастрычніцкага раёна. 

Каментары1

  • цыкада
    18.11.2025
    д, б

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча7

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча7

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць