Інфармацыя аб мініраванні дзіцячай паліклінікі ў Мінску не пацвердзілася
Міліцыя правярала паведамленне аб мініраванні 3‑й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі ў Мінску, што на вуліцы Магілёўскай

Сапёрна-піратэхнічная група абследавала паказаны аб’ект і прылеглую тэрыторыю. Выбуховых прыстасаванняў не выяўлена.
Міліцыянеры вызначаюць асобу, якая паведаміла аб мініраванні.
У ГУУС нагадалі, што за наўмысна ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжана крымінальная адказнасць і пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў.
Учора паведамлялася пра мініраванне дзіцячага садка ў Мінску, гэта таксама не пацвердзілася.
Каментары