Вайна33

Зяленскі едзе ў Турцыю для актывізацыі перамоваў з Расіяй

«Заўтра — сустрэчы ў Турцыі. Рыхтуем актывізацыю перамоваў, і ў нас ёсць напрацаваныя рашэнні, якія прапануем партнёрам», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў пра візіт у Турцыю з мэтай актывізаваць мірныя перамовы з Расіяй, піша Deutsche Welle. 

«Заўтра — сустрэчы ў Турцыі. Рыхтуем актывізацыю перамоваў, і ў нас ёсць напрацаваныя рашэнні, якія прапануем партнёрам. Усёй сілаю набліжаць заканчэнне вайны — першы прыярытэт Украіны. Працуюць таксама, каб аднавіць абмен і вяртанне палонных», — напісаў ён у сацсетках у аўторак, 18 лістапада.

Неўзабаве пасля гэтага інфармаваная крыніца ў Турцыі паведаміў агенцтву Reuters, што спецпрадстаўнік ЗША Стыў Уіткаф 19 лістапада наведае Турцыю і прыме ўдзел у запланаваных там перамовах з Зяленскім. AFP жа са спасылкай на ўкраінскую крыніцу піша, што прэзідэнт Украіны сустрэнецца ў Анкары са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў распавёў, што расійскі бок не атрымліваў «ніякай інфармацыі з Кіева». Прадстаўнікоў РФ у Турцыі ў тыя дні, калі туды прыедзе Зяленскі, не будзе, удакладніў ён.

11 лістапада намеснік міністра замежных спраў Украіны Сяргей Кісьціца заявіў пра прыпыненне мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой у сувязі з адсутнасцю прагрэсу. «У варунках дыктатуры (у Расіі) немагчыма весці плённыя дыскусіі з перамоўнымі групамі, якія прадстаўляюць дыктатара. У іх вельмі жорсткі мандат, і яны павінны адстойваць тую пазыцыю, якую ім загадалі», — патлумачыў тады Кісьціца.

У той жа час 16 лістапада ў Кіеве заявілі, што ўскосныя перамовы аб абмене палоннымі з РФ зноў вядуцца. Сакратар Савету нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны Рустэм Умераў патлумачыў, што гаворка ідзе пра ўзнаўленьне абмену ў рамках «стамбульскіх дамоўленасцяў». Пасярэднікамі ў абмеркаванні ўзнаўленя абмену выступілі Турцыя і ААЭ. «У найбліжэйшы час пройдуць тэхнічныя кансультацыі. Яны павінны замацаваць усе працэдурныя і арганізацыйныя моманты», — указаў кіраўнік РНБА

Каментары3

  • Міндзіч
    18.11.2025
    Няўжо Зяленскі падпіша капітуляцыю і аддасць тэрыторыю Расеі? Толькі змаганне за межы 1991 з адвечным ворагам!
    Расейская армія бамжы, нават Кіеў за 3 дні не ўзялі. Украіна вырабляе дроны і ракеты, каторыя пакінуць ад крамля руіны.
  • Патужная дыпламатыя:
    18.11.2025
    Учора пішам Пуцін TARGET, сёння едзем дамаўляцца.
  • Гиленд
    18.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць