Свет55

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за раскрыццё «файлаў Эпштэйна». Сенат прыняў гэтую пастанову без абмеркавання

У Палаце прадстаўнікоў за гэтае рашэнне прагаласавалі 427 кангрэсменаў ад абедзвюх партый, супраць — толькі адзін рэспубліканец.

Палата прадстаўнікоў ЗША ў аўторак амаль аднагалосна прагаласавала за публікацыю ўсіх несакрэтных матэрыялаў са справы асуджанага педафіла, фінансіста і былога прыяцеля Дональда Трампа Джэфры Эпштэйна, з якім, па словах прэзідэнта ЗША, ён разарваў адносіны ў пачатку 2000-х, за два гады да першага арышту Эпштэйна. Услед за гэтым Сенат ухваліў законапраект без абмеркавання, піша Бі-бі-сі.

У Палаце прадстаўнікоў за гэта рашэнне прагаласавалі 427 кангрэсменаў ад абедзвюх партый, супраць — толькі адзін рэспубліканец.

Законапраект пад назвай «Закон аб празрыстасці файлаў Эпштэйна» (Epstein Files Transparency Act) быў унесены кангрэсменамі ад абедзвюх партый.

Неўзабаве пасля гэтага лідар дэмакратычнай меншасці ў Сенаце Чак Шумер прапанаваў прыняць законапраект без абмеркавання на аснове аднагалоснай згоды. Пярэчанняў сапраўды ніхто з сенатараў не выказаў, і законапраект быў тым самым прыняты. Цяпер ён адпраўляецца да Трампа, у якога застаецца права вета.

Калі прэзідэнт не скарыстаецца правам вета або калі Кангрэс пераадолее яго, Мінюст ЗША будзе абавязаны апублікаваць усе несакрэтныя матэрыялы, дакументы, перапіску і дадзеныя расследаванняў.

У гэтыя выходныя Дональд Трамп заклікаў кангрэсменаў-рэспубліканцаў прагаласаваць за гэты закон, заявіўшы, што яму няма чаго хаваць. Пры гэтым у прэзідэнта дастаткова паўнамоцтваў для таго, каб апублікаваць любыя дакументы адміністрацыі; спецыяльны закон для гэтага не патрэбны і яго аўтары напісалі яго для таго, каб абавязаць Трампа раскрыць гэтыя матэрыялы.

Кангрэсмен-дэмакрат Роберт Гарсія, нягледзячы на гэта, у аўторак пасля галасавання заявіў, што Дональд Трамп «панікуе і спрабуе спыніць наша расследаванне».

На мінулым тыдні кангрэсмены-дэмакраты апублікавалі тры ланцужкі электронных лістоў, у тым ліку перапіску паміж Эпштэйнам і яго даўняй паплечніцай Гіслейн Максвел, якая зараз адбывае 20‑гадовы тэрмін за гандаль людзьмі ў сэксуальных мэтах. У некаторых лістах згадваецца Трамп, але сведчанняў, што ён датычны да якіх-небудзь злачынстваў, там няма.

Каментары5

  • ФУ!
    19.11.2025
    BBC RUSSIAN. Бастыён расейскамоўнага копіпасту.

    Столькі крыніц, але не, мы будзем браць расейскамоўныя!
  • Паліттэхналогіі
    19.11.2025
    Лісты апублікуюць, там нічога цікавага ня будзе, і трампафобы працягнуць выдумляць, што ўсё ў засакрэчанай частцы. Калі апублікуюць засакрэчаную, прыдумаюць яшчэ нешта.
  • Бубба
    19.11.2025
    Не трэба было гэтага рабіць. Усю інтрыгу абламалі.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць