Грамадства77

Наталля Качанава расказала, як трэба працаваць з моладдзю

Меркаваннем старшыня Савета Рэспублікі падзялілася на пасяджэнні выканкама «Аб рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў Мінску», піша БелТА

«Сучаснаму грамадству, і перш за ўсё, моладзі, не хапае чалавечай камунікацыі. І мы разумеем, што тут не павінна быць фармалізму. Гэта тое, чаго не прымае моладзь. Калі вы на любой сустрэчы, мерапрыемстве адносіцеся да працэсу фармальна, дзеля галачкі яго правялі, дый яшчэ і падключылі адміністрацыйны рэсурс і прыцягнулі туды моладзь — гэта ў іх будзе выклікаць толькі адмаўленне, — адзначыла Наталля Качанава.

— Моладзь — гэта самая ўдзячная аўдыторыя. Яны сапраўды задаюць тыя пытанні, якія іх хвалююць. Бывае так, што яны проста не разумеюць таго, пра што прачыталі ў тым жа інтэрнэце. І вось тут трэба знайсці час, паспрабаваць сустрэцца і пагаварыць, і данесці да гэтага маладога чалавека праўдзівую інфармацыю. Моладзь вельмі чуйна рэагуе на хлусню. Яны заўсёды з вялікай радасцю адгукаюцца на адкрытасць чалавека перад імі. Моладзь пойдзе ў тыя грамадскія аб’яднанні і арганізацыі, дзе будзе адчуваць нефармальны падыход і шчырую зацікаўленасць».

Паводле слоў Наталлі Качанавай, работа з моладдзю павінна праводзіцца на пастаяннай аснове, не ад выпадку да выпадку і мерапрыемства. «Не залежна ад таго, колькі ў нас часу, мы павінны сустрэцца хай і з невялікай групай маладзёнаў, і данесці ім усё тое, чым сёння жыве наша краіна, якія ў нас дасягненні, што мы робім. А таксама даведацца ў іх — якія ёсць пытанні, праблемы, пачуць ад моладзі, што іх хвалюе. Гэта штодзённая работа любога кіраўніка. Кіраўнік арганізацыі або навучальнай установы сам павінен займацца гэтымі пытаннямі, каб не назіраць потым непрыемныя сітуацыі, — дадала Наталля Качанава. — Важныя асабістыя зносіны. Мы павінны прыйсці ў моладзевую аўдыторыю і пагаварыць з імі. Растлумачыць, што робіцца для захавання міру і спакою, для таго, каб забяспечыць такое добрае жыццё. Таму тут нельга фармальна».

«Гэтыя людзі сёння, наша моладзь, падзяляюць тую палітыку, якая праводзіцца ў нашай краіне. А калі вы адчулі, што ёсць нейкая праблема, тады трэба дайсці абсалютна да кожнага і разабрацца», — дадала Наталля Качанава.

Каментары7

  • Вольга
    20.11.2025
    Каб працаваць з моладдзю, спачатку трэба ліквідаваць трупны пах рэжыму.
  • Не учи молодежь непрошенная
    20.11.2025
    Коммуникации у молодежи с избытком. А вот у Качановой дефицит порядочности и совести.
  • Тэкля
    20.11.2025
    Не учи молодежь непрошенная, І розуму

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»3

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-20263

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў10

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета4

Расія зноў ударыла па энергетыцы Украіны: у Харкаве і Кіеве адключаюць ацяпленне ў 20‑градусны мароз5

У Еўропе расце разрыў у працягласці жыцця паміж рэгіёнамі. У чым прычыны?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць