Ежа11

На Камароўцы раптоўна наступіў Новы Год — і садавіна ўжо па два рублі

На Камароўцы ўсіх бурна віншуюць з Новым годам і Раством: на ўваходзе павесілі велізарныя святочныя банеры.

Амаль усе зімовае ўбранне Камароўкі размешчана на крытым рынку. Тут ёсць дзіўны гіганцкі Дзед Мароз, інсталяцыі з елкамі і адсылкі да зімовых святаў, піша Tochka.by.

Асобна адзначым традыцыйныя беларускія матывы: вельмі стыльна выглядаюць вясковая хатка і падрыхтоўка да Калядаў.

Сезонны рынак крыху пуставаты, але купіць можна ўсё. Пачнем з самага прыемнага. Хоць нешта таннее! Зараз можна знайсці вінаград і хурму ўсяго ад Br2 за 1 кг.

Праўда, гэта будзе садавіна не першай свежасці і дзесьці добра падгнілая, але па такой цане… Лічы, што дарма. А калі даплаціць усяго рубель, атрымаеце нядрэнную садавіну.

Эквадорскія бананы каштуюць Br4,5—6,9, хвастатыя ананасы невядомага паходжання — Br4,9—19,9. Цана на ківі — Br6—46.

Радуюць і мандарыны. Самыя танныя варыянты — усяго па Br3,9 за 1 кг, элітныя — па Br25.

Што тычыцца апельсінаў, то ёсць выгадныя прапановы — ад Br5,9 за 1 кг. Адна з прадавачак расхвальвае свае лімоны ўсяго па Br4,5. Згодзімся, цана вельмі прывабная.

Побач на прылаўку знайшлі і дамашні лімон па ашаламляльнай цане ў Br39,9 за 1 кг. Добра, што не за штуку. Ён прывезены з Узбекістана.

Гэтая садавіна вальяжна ляжыць у вялікай скрынцы, укутаная ў аксамітныя сурвэткі. Што цікава, дарагія лімоны трэба беражліва захоўваць менавіта ў дыяпазоне ад 0°C і да 5°C.

Дыні — Br9,9 за 1 кг. Ёсць на рынку і пару кавуноў па «сакрэтным» кошце.

Яблыкі аддаюць па Br3—10 за 1 кг. Груш мала — можна знайсці прапановы па Br8—10.

Што тычыцца ягад, то 0,5 л абляпіхі каштуе Br10, а столькі ж журавіны — у два разы танней, гэта значыць Br5.

Недзе клубніцы па Br35—40 за 1 кг, а таксама брусніцы — па Br10—11.

Таннага часнаку няма. Акрамя таго, стала больш выбару бульбы па прыемнай цане. Зеляніна скінула ў цане пару рублёў (у разліку за 1 кг). Менш стала беларускіх памідораў і агуркоў.

Такім чынам, бульбу можна набыць па Br0,99—3 за 1 кг, капусту белакачанную — па Br0,99—2,99, цыбулю— па Br1,5—3,5.

Таксама некаторыя працягваюць гандляваць абрубкамі морквы па Br0,5 за 1 кг. У сярэднім па рынку цана на яе — Br2—4. Буракі даступныя за Br0,99—4, а вось кошт гарбуза — Br2—6.

На рынку ўсё яшчэ ёсць беларускія агуркі. Самыя танныя каштуюць Br5, а за адборны «раднічок» папросяць Br25.

Беларускіх таматаў таксама стала значна менш. У цэлым на рынку памідоры прадаюцца па Br4—25 за 1 кг. Самыя танныя перцы — амаль за Br2, у сярэднім — за Br5—10.

Ёсць крыху лясных грыбоў. Журналісты знайшлі толькі апенькі па Br25 за 1 кг. Звычайныя шампіньёны каштуюць Br9—12.

Часнок каштуе Br13,9—20 за 1 кг, простая зеляніна — Br13—20.

Каментары1

  • даведка
    22.11.2025
    Яблоки белорусские на той неделе в магазе были дешевле 3,5 руб., с этой почти 4,5.

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп упэўнены, што Украіна хутка страціць Данбас. Але іншым трывожыцца няма чаго14

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць8

У калоніі «Воўчыя норы» абавязалі рабіць званкі праз расійскі мэсэнджар Max8

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі74

Цягнікі з Мінска да Друі ўсё ж вырашылі не адмяняць1

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны10

Да канца года адкрыецца кавярня «Вежа» ў мінскай воданапорнай вежы каля праспекта Жукава

«Абы хутчэй дабрацца да мамы». Беларускі, якія жывуць за мяжой, расказалі пра допыты на беларускай мяжы5

У Горацкім раёне мужчына выратаваў на пажары двух суседскіх дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць