Свет66

На базе найноўшых ядзерных ракет у Расіі прагрымеў моцны выбух

На базе стратэгічных ракетных войскаў Расіі у Ясным Арэнбургскай вобласці, дзе знаходзяцца найноўшыя ракетныя комплексы «Авангард», адбыўся моцны выбух. Мясцовыя жыхары расказалі, што ў неба ўзнялося вялізнае воблака фіялетавага дыму, піша The Moscow Times.

Фота: t.me/ural56ru

Па словах сведак, прычынай магла стаць аварыя падчас запуску ракеты, якая нібыта развалілася ў паветры. Афіцыйных тлумачэнняў пакуль няма.

Мясцовыя службы паведамілі, што эвакуацыя не патрэбна і небяспекі для людзей няма — узровень шкодных рэчываў нібыта ў межах нормы. Улады Арэнбургскай вобласці гэта пацвярджаюць.

Космадром «Ясны» — адзін з 11 аб’ектаў у Расіі, адкуль запускаюць ракеты вялікай далёкасці, у тым ліку і з ядзернымі боегалоўкамі. З 2023 года тут праводзяць пераўзбраенне на новы шахтны комплекс «Авангард», якім раней ганарыўся Пуцін, заяўляючы, што ён «абнуляе» амерыканскую супрацьракетную абарону.

Інцыдэнт адбыўся на фоне праблем у адпраўленні «Саюза МС-28» з касмадрома Байканур 27 лістапада, дзе падчас запуску абвалілася абслуговая кабіна. Эксперты дапускаюць, што з-за гэтага старты касмічных караблёў «Саюз» і «Прагрэс» могуць быць прыпыненыя. Аднак у Раскосмасе сцвярджаюць, што пашкоджанні хутка ліквідуюць.

Каментары6

  • Гойда
    28.11.2025
    Насельніцтву тамака трэба купляць дазіметры...хаця на рф усім пляваць, галоу́нае каб водка была
  • чытач
    28.11.2025
    Такі колер могуць, мабыць, мець злучэнні, утрымліваючыя азот.

    Бачым аварыйны пуск канверсійнай (знятай з баявога дзяжурства па дамове СНВ-1 і выкарыстоўваемай для камерцыйных пускаў украіна-расійскай ракеты "Дніпро" ) ?

    Кампаненты паліва:

    https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BE%D0%BA%D1%81%D0%B8%D0%B4_%D0%B4%D0%B8%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D1%82%D0%B0

    https://ru.wikipedia.org/wiki/1,1-%D0%94%D0%B8%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B8%D0%BB%D0%B3%D0%B8%D0%B4%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B8%D0%BD
  • Лічыльнік Гейгера
    29.11.2025
    Я ў захапленні!

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць