Грамадства88

Аб'явілі конкурс, каб знайсці сімвал чэмпіянату па колцы дроў

Мінскі абласны выканаўчы камітэт аб'явіў конкурс на стварэнне сімвала чэмпіянату Беларусі па колцы дроў. Чыноўнікі лічаць, што пасля сёлетняга мерапрыемства яго папулярнасць так узрасла, што ўзнікла патрэба ў яго ўнікальным і пазнавальным сімвале.

Удзельнічаць у конкурсе могуць супрацоўнікі цэнтральных і рэгіянальных СМІ, прэс-службы міністэрстваў і ведамстваў, блогеры, і ўвогуле ўсе зацікаўленыя асобы.

Сярод мэтаў конкурсу — не толькі стварыць яркі і лёгка пазнавальны сімвал чэмпіянату і ўзмацніць яго вядомасць у інфармацыйнай прасторы, але і сфарміраваць станоўчыя эмоцыі і асацыяцыі ва ўдзельнікаў і гасцей.

Падкрэсліваецца, што патрэбен 

«сімвал, які адлюстроўвае адушаўлёны або неадушаўлёны вобраз, у тым ліку чалавека або жывёлы з пэўнымі характарыстыкамі, адпаведнымі мерапрыемству».

У будучыні гэты вобраз плануюць выкарыстоўваць у выглядзе раставой лялькі, сувенірнай прадукцыі, на падарунках, прэзентацыйных матэрыялах, а таксама ў фота– і відэакантэнце.

Прымаць заяўкі будуць да 31 снежня, пераможцу вызначаць у студзені. Таму, хто пераможа, дадуць каштоўны прыз.

Каментары8

  • Тутэйшы
    28.11.2025
    Раскольнікаў
  • Вольга
    28.11.2025
    Рассечаныя на дзве паловы вусы - і трэскі, што злятаюць у эміраты?
  • Крысабой
    28.11.2025
    Сьвіны рый шкловалакна

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра10

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі12

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра10

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць