Культура88

Беларускія артысты напружыліся: з Новага года яны не змогуць працаваць як ІП — прыйдзецца аддаваць дзяржаве больш грошай

Пасля 31 снежня 2025 года артысты не змогуць працаваць у якасці ІП. Гэта звязана са сканчэннем пераходнага перыяду, які даваўся прадпрымальнікам ад сцэны на час для перарэгістрацыі пасля выхаду пастановы Савета міністраў №457 «Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці».

У пастанове пералічваюцца віды дзейнасці, па якіх пасля Новага года можна будзе працягваць працаваць як ІП ці афармляць рамесніцтва — музыкаў там няма.

Іпэшнікамі і далей змогуць быць, напрыклад, фермеры, беларусы якія пякуць хлеб і робяць торты, шыюць адзенне і ствараюць аксесуары ды мэблю, а таксама аказваюць паслугі ў сферы рамонту і будоўлі. 

А вось сярод творчых прафесій права мець ІП пакінулі толькі за тымі, хто займаецца мастацтвам і літаратурнай творчасцю (журналісты не лічацца), а таксама за дзеячамі ў галінах фізічнай культуры, спорту, арганізацыі адпачынку і забаваў. Музычная артысты ў гэтую катэгорыю не ўваходзяць.

Аляксандр Саладуха і Алена Ланская. Фота: тэлеграм-канал Алены Ланской.

У сувязі з гэтым некаторыя спевакі мітусяцца і думаюць над тым, якім чынам будуць працаваць пасля 31 снежня. Такім пытаннем у апошні момант, напрыклад, задалася і Алена Ланская.

Скрыншот: трэдс спявачкі Алены Ланской.

Тое, што гэта хвалюе Алену Ланскую — не дзіва, бо якраз падобных артыстаў, дапушчаных да буйнейшых пляцовак і святаў, закране дзеянне новай пастановы. Прыйдзецца рэгістраваць юрыдычную асобу, а гэта пацягне за сабой вышэйшыя падаткі і складанейшую бухгалтэрыю.

Для андэграўнду ж, адзначаюць суразмоўцы «Нашай Нівы», зменіцца мала.

«Раней шукалі ІП, праз якіх можна было арганізаваць канцэрт, зараз шукаюць юрасоб з рэестру арганізатараў, хто возьмецца. На выхадзе, канечне, атрымліваецца менш грошаў, бо юрасоба больш сабе адкусвае на выдаткі. Але калі грошы і так сімвалічныя, асаблівай розніцы няма — табе проста хопіць на два півы замест трох. А калі ты ў «чорным спісе», то ўвогуле няма розніцы», — іранізуе прадстаўнік альтэрнатыўнай сцэны.

З ім салідарныя і яго калегі, з якімі мы пагутарылі на ўмовах захавання ананімнасці.

«Нас гэта тэма не тычыцца, таму што прыбыткі ў нас не такія, каб рэгістраваць праз ІП.

Перамены будуць актуальныя галоўным чынам для кавер-бэндаў і каманд, якія працуюць на карпаратывах/вяселлях праз івэнт-агенцтвы».

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: «Наша Ніва»

Раней мы пісалі, што, па розных ацэнках, сённяшні чорны спіс музыкаў у Беларусі можа налічваць мінімум тысячу чалавек — у яго траплялі як за грамадзянскую пазіцыю, так і па дзіўных прычынах: «часта выязджаў за мяжу, занадта смела вядзе сацсеткі». Такія людзі не могуць разлічваць на атрыманне «гастролькі», якую патрабуюць для правядзення любога мерапрыемства — хай то квіз ці выступ у бары кавер-бэнда.

«Крыштальна чыстым» жа працаўнікам сцэны прыйдзецца дамаўляцца з афіцыйна зарэгістраванымі арганізатарамі культурна-відовішчных мерапрыемстваў. На сёння там фігуруе амаль 200 розных арганізацый, па большай частцы — дзяржаўных ці адкрыта праўладных.

Каментары8

  • Саладуха
    04.12.2025
    Якія ж гэта артысты? Гэта бесталанныя прыкарытнікі, таму не шкада - няхай плацяць!
  • Хаха три раза
    04.12.2025
    Всякие Лепёхины и Солодухи - это понятно. Но теперь даже дед мороз, чтоб поработать 2 недели в году, должен иметь юрлицо. И у него вариантов два: работать нелегально на свой страх и риск, или не работать вообще.
    Огромное количество людей, которые могли подработать, спев пару песен на корпоративе, проведя юбилей и т.д., остаются за бортом.
  • 1
    04.12.2025
    В Новый год и опять смотреть на эти образины из лукавой агитбригады?))

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса5

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад21

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі9

Прыбіральшчыцы ў школе не працягнулі кантракт — яна адсудзіла 10 заробкаў1

«Пяты год жыву ў Польшчы, і ні разу не сутыкнуўся са «спердаляй» — штодня я тут бачу іншае»33

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць