Грамадства1010

Дарадцы Ціханоўскай бачыліся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі на саміце АБСЕ

Пра што яны гаварылі між сабой у кулуарах?

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта. Фота: МЗС

На саміце АБСЕ, які праходзіў у Вене 4‑5 снежня, прысутнічалі дзве дэлегацыі ад Беларусі — ад Міністэрства замежных спраў і ад дэмакратычных сіл. 

Падчас гэтай міністэрскай сустрэчы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта гаварыў пра жаданне рэжыму весці дыялог. Але разам з тым адмаўляў палітычныя рэпрэсіі.

«Дэлегацыя Беларусі вымушаная адрэагаваць на заявы ў гэтай зале шэрагу дзяржаў, якія адносяць сябе да так званай «групы сяброў дэмакратычнай Беларусі». Гэтыя заявы з'яўляюцца ні чым іншым як наборам палітызаваных штампаў падвойных стандартаў, якія перакручана падаюць рэальную сітуацыю ў Беларусі», — кажацца ў заяве дэлегацыі.

«Дапамога з боку замежных дабрахотаў у «падрыхтоўцы дэмакратычнай будучыні» краіны беларусам не патрэбная. Больш за тое, спробы навязаць Беларусі авантурныя палітычныя сцэнары звонку — гэта прамое парушэнне прынцыпу неўмяшання. (…) Яшчэ раз паўтараем: Беларусь адкрытая для дыялогу — але толькі паважлівага і раўнапраўнага. Шантаж, ціск і маніпуляцыі пад выглядам «праваабарончай заклапочанасці» такому дыялогу не толькі не спрыяюць, а наадварот — канчаткова руйнуюць яго», — даводзіла дэлегацыя.

Пра кулуары сустрэчы «Нашай Ніве» расказаў дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

«У перапынку мы з Франакам Вячоркам падышлі да Сакрэты, кажам: дык давайце размаўляць. Але дыялог павінен быць найперш з беларусамі. Я прыгадаў нашу размову ў Хельсінкі: ці вы сапраўды гатовыя? Дыялог патрэбны, як вы кажаце. Пра выхад з крызісу, пра выбары. Мы адкрытыя і гатовыя гаварыць з усімі.

Выглядала, што ён хваляваўся, але выдаў рэжымны парадак дня, што мы за санкцыі і здрадзілі. Мы кажам, дык давайце працаваць над тым, каб санкцыі здымалі, і мы і вы ведаеце, што трэба для гэтага зрабіць»,

— прывёў некаторыя дэталі таго дыялогу Кучынскі.

Каментары10

  • Зміцер
    06.12.2025
    Якое шчасце!
  • Drill baby drill
    06.12.2025
    Я таксама з ім бачыўся, гледзячы на фатаздымак у НН))))
  • Прэтэнзій няма
    06.12.2025
    Які ў вас мандат, каб з вамі гаварылі? Вы пратэрмінаваныя, хлопцы!

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць