Здарэнні66

Таксіст высадзіў з машыны дзіця, якое затым згубілася

Транспартная інспекцыя адрэагавала на рэзанансны інцыдэнт з таксі ў Брэсце. Праведзена сустрэча з вадзіцелямі і кіраўнікамі кампаній-перавозчыкаў, дзе гаварылі пра тое, што бяспека дзяцей — прыярытэт.

Фота: Onliner

Нядаўні выпадак, калі вадзіцель таксі высадзіў непаўналетняга пасажыра, які потым згубіўся і быў знойдзены супрацоўнікамі міліцыі, выклікаў шырокі грамадскі рэзананс, піша Белта. 

Як паведамлялі мясцовыя СМІ, выпадак здарыўся 17 лістапада. Бацькі прывезлі сына на сеанс масажу даволі далёка ад дому і з'ехалі дадому.

Пасля завяршэння сеанса выклікалі дзіцяці таксі. Масажыст пасадзіў хлопчыка ў машыну і сышоў. Праз некаторы час вадзіцель пачаў цікавіцца, ці ёсць у дзіцяці грошы для аплаты паездкі ці тэлефон. Пачуўшы, што няма ні таго, ні другога, вырашыў высадзіць дзіця прама пасярод вуліцы. Кіроўца адмяніў замову і з'ехаў.

Хлопчык, не ведаючы мясцовасці, заблудзіўся. Па камерах назірання змаглі зразумець, што ён пайшоў у супрацьлеглы бок ад дома і знайшоў сховішча на пустым прыпынку. Праз паўтары-дзве гадзіны дзіця знайшлі.

Як паведаміў першы намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі па Брэсцкай вобласці Дзяніс Рахатка, асоба вадзіцеля ўстаноўлена. Ім аказаўся 48‑гадовы жыхар Брэста.

Кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.26 КаАП (парушэнне кіроўцам аўтамабіля-таксі правілаў перавозкі пасажыраў). 

«Каб выключыць паўтарэнне такіх сітуацый, філіялам інспекцыі праведзена сустрэча з вадзіцелямі таксі і кіраўнікамі кампаній-перавозчыкаў. Абмяркоўваліся пытанні забеспячэння бяспекі непаўналетніх, а таксама павышэнне адказнасці вадзіцеляў», — сказаў Дзяніс Рахатка.

Каментары6

  • Хаха три раза
    07.12.2025
    Это не таксист, а уксус, работащий таксистом. Что в мозгах у этого ...... ?
  • ???
    07.12.2025
    Адны асталопы выклікалі таксі не аформіўшы замову.
    Іншы асталоп пасадзіў дзіцёнка ў машыну нічога не патлумачыўшы і пайшоў.
    Трэці асталоп высадзіў дзіцёнка.

    Чаму пакаралі аднаго асталопа?
  • Žvir
    07.12.2025
    Bieraściejskija taksisty debiły ?

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць