Вайна66

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён

Прэзідэнт Украіны гатовы змяніць заканадаўства пра выбары падчас ваеннага становішча.

Фота з фэйсбука Уладзіміра Зяленскага

Прэзідэнт Украіны заявіў, што гатовы да прэзідэнцкіх выбараў, калі міжнародныя партнёры змогуць забяспечыць бяспеку падчас іх правядзення. Зяленскі гатовы да змяненняў у заканадаўстве пра выбары падчас ваеннага становішча і чакае прапаноў ад парламента. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у каментары журналістам 9 снежня падчас анлайн-брыфінгу падчас візту ў Італію і Ватыкан, піша «Украінская праўда».

У Зяленскага спыталі, ці аказвалі ЗША ціск на Украіну ў пытанні выбараў і ці абмяркоўвалі дэлегацыі магчымыя прэзідэнцкія выбары ва Украіне.

«Я гэта пытанне не абмяркоўваў. Пытанне выбараў ва Украіне, мне здаецца, перадусім залежыць ад нашага народа, і гэта пытанне народа Украіны, а не народа іншых дзяржаў. Пры ўсёй павазе да нашых партнёраў.

Скажу шчыра, што да выбараў я гатовы…

Каб правесці выбары, ёсць два пытанні — перш за ўсё бяспека: як гэта зрабіць пад ударамі, ракетамі, як будуць галасаваць нашы вайскоўцы; другое — заканадаўчая аснова для легітымнасці правядзення выбараў. І калі гэтае пытанне ўздымае прэзідэнт ЗША, нашы партнёры, я адкажу вельмі коратка: Глядзіце, я гатовы да выбараў.

Больш за тое — я прашу цяпер ЗША дапамагчы мне, можна разам з еўрапейскімі калегамі, гарантаваць бяспеку для правядзення выбараў. Тады наступныя 60—90 дзён Украіна будзе гатовая да правядзення выбараў. Я асабіста маю на гэта волю і гатоўнасць.

Я прашу, каб дэпутаты нашай фракцыі, парламентарыяў, падрыхтавалі заканадаўчыя прапановы адносна магчымасці змены заканадаўчых асноў і закона пра выбары падчас ваеннага становішча. Падрыхтавалі гэта для мяне.

Я ў сераду буду ва Украіне, чакаю прапаноў ад партнёраў і дэпутатаў і гатовы ісці на выбары».

Зяленскі назваў «неадэкватнымі» здагадкі пра тое, што нібыта ён трымаецца за прэзідэнцкае крэсла і таму ва Украіне дагэтуль працягваецца вайна.

Каментары6

  • Узурпатор
    10.12.2025
    Все отлично понимают,что это не так.
  • Н
    10.12.2025
    А кто ты такой? Верить или нет будут украинцы, а твое мнение для них - полный ноль!
  • Избирком
    10.12.2025
    Гундосый Герострат ещё и на второй срок полезет,потужно знаете так.

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю17

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу12

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі34

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon27

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю17

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць