Грамадства88

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву

Расійскі суд у Рэжаўскай гарадской акрузе Свярдлоўскай вобласці адмовіў беларускаму блогеру Уладу Бумагу (A4) у патрабаванні спагнаць 30 тысяч расійскіх рублёў (каля 390 даляраў) з уладальніцы крамы «Карамелька» Алены Талмачовай. Блогер сцвярджаў, што яна незаконна прадавала футболкі з ягонай выявай і тым самым парушала ягоныя выключныя правы, паведамляе RTVI.

Улад Бумага. Фота з сацсетак

Кампанія Бумагі «Четыреачетыре-Плюс» заявіла, што ў маі 2024 года ў краме прадаваліся футболкі з малюнкамі «А4» і «Ламба», якія яны палічылі кантрафактнымі. Акрамя кампенсацыі, блогер хацеў таксама вярнуць судовыя выдаткі.

Аднак суд прыйшоў да высновы, што прадстаўнікі блогера не змаглі пераканаўча даказаць, што правы на дызайн належаць яго кампаніі. Больш за тое, выявы на футболках, якія прадавала Талмачова, не былі ідэнтычныя тым, на якія спасылаўся Бумага. Таксама высветлілася, што паказаныя блогерам малюнкі «А4» і «Ламба» ў Расіі не зарэгістраваныя як таварныя знакі.

Раней стала вядома пра зусім не бліскучую фінансавую сітуацыю бізнэсаў Бумагі ў Расіі. У сакавіку 2025 года ягоная кампанія «Бумажная Бумага», якая займалася продажам снэкаў, абвясціла пра намер падаць на банкруцтва. На той момант супраць яе было сем пазоваў на суму каля 40 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 520 тысяч даляраў). Найбуйнейшы з іх — амаль 30 мільёнаў (каля 390 тысяч) — падаў расійскі офіс нямецкага вытворцы харчовых дабавак. Крэдыторамі значыліся і іншыя кампаніі, у тым ліку Сбербанк.

Увогуле бізнэс-структуры, звязаныя з блогерам, у апошнія гады пастаянна неслі страты. За 2023 год «Бумажная Бумага» паказала высокую выручку і прыбытак, але ў 2024 годзе выйшла ў мінус на 110 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 1,4 мільёна даляраў). Бумага вымушаны быў таксама закрыць піцэрыю, адкрытую сумесна з рэстаратарам Антонам Пінскім: праект працаваў няўдала і прыносіў значныя страты.

Увосень з’явілася таксама інфармацыя, што ў блогера ўзнікла запазычанасць у 2 мільёны рублёў (каля 26 тысяч даляраў) перад Падатковай службай Расіі.

Каментары8

  • Санта Бэрримор
    10.12.2025
    Смешно читать. Вся его блогерская карьера стартанула с полного плагиата американских блогеров.
  • Янка
    10.12.2025
    Дурань, ператварайся ў Навальнага, чыю выяву ў рашцы аб'явілі экстрэмісцкай. Тады дакладна ніхто на твой твар не замахнецца
  • .
    10.12.2025
    Влад Туалетная Бумага

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?9

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

TikTok заблакаваў канал Азаронка20

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі9

На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты1

Забойца з Краснаярска выйшаў з калоніі, згвалціў родную маці і замест суда пойдзе на вайну супраць Украіны21

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі сур’ёзныя разбурэнні на Воткінскім заводзе, дзе робяць «Іскандэры»8

Балтыйскае мора імкліва мялее — навукоўцы адзначаюць рэдкую кліматычную анамалію2

Памерла Ірына Зварыка

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?9

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць