Грамадства

Як будзе ездзіць транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч

У ноч на 1 студзеня з 00.00 да 5.00 будзе арганізаваны рух асобных маршрутаў грамадскага пасажырскага транспарту.

Фота: БелТА

Аўтобусныя маршруты будуць працаваць з рознымі інтэрваламі. Напрыклад, інтэрвал на маршруце №1 «ДС Вяснянка — Вакзал» складзе 15 хвілін, а на маршруце №3С «ДС Чыжоўка — Вакзал» — кожныя 30 хвілін.

Таксама будуць маршруты №22 «ДС Ангарская-4 — ДС Чыжоўка» з інтэрвалам 27 хвілін, №26 «ДС Усходняя — Паўліны Мядзёлкі» і №38 «АС Паўднёва-Заходняя — Сухарава-8», якія будуць курсіраваць кожныя 30 хвілін.

Інтэрвал руху маршрута №36 «ДС Кунцаўшчына — Тарасава» складзе 40 хвілін, а маршрутаў №42 «ДС Сухарава-5 — Люцынская» і №44 «ДС Карастаянавай — ст. Ждановічы» — 35 хвілін. Акрамя таго, маршрут №50С «ДС Сухарава-5 — Вакзал» будзе хадзіць кожныя 30 хвілін, як і маршруты №54 «ДС Захад-3 — ст.м. Спартыўная», №69 «Вакзал — Масюкоўшчына».

Аўтобусы на маршрутах №71 «ст.м. Трактарны завод — Сцяпянка», №110 «АС Аўтазаводская — Сосны» будуць хадзіць раз на 25 хвілін. На маршрутах №72 «ДС Шабаны — ст.м. Магілёўская», №73 «ДС Серова — Лебядзіны, №95 «ДС Каліноўскага — Сцяпянка» інтэрвал складзе 35 хвілін. Акрамя таго, кожныя 30 хвілін будуць хадзіць маршруты №74С «ДС Малінаўка-4 — Гарадскі Вал», №85С «ДС Дружная — Гатава», №100 «ДС Славінскага — чыгуначная ст. Мінск-Паўднёвы», №115Э «АВ Цэнтральны — тубдыспансер», №135 «ДС Уручча-4 — Новая Баравая», №139 «ДС Каліноўскага — Танкавы», №147 «ДС Малінаўка-4 — Брылевічы», №149 «ДС Захад-3 — ст.м. Кунцаўшчына — Люцынская», №159 «ДС Захад-3 — Каменная Горка-5», №169 «ДС Уручча-2 — чыгуначная ст. Калодзішчы», №933 «ст.м. Акадэмія навук — Запарожская плошча».

Інтэрвал у 60 хвілін будзе на маршрутах №105 «ДС Карастаянавай — Зацень», №132 «ДС Малінаўка-4 — Шчомысліца», №162 «ДС Карбышава — Цна». Аўтобус №112С «АС Аўтазаводская — мікрараён Сокал» будзе хадзіць з інтэрвалам 37 хвілін.

Што да тралейбусаў, то на маршруце №1 «Зялёны Луг-6 — ст.м. Маскоўская» прадугледжаны інтэрвал 30 хвілін, як і на маршрутах №3 «ДС Ангарская-4 — Вакзал», №16 «ДС Чыжоўка-1 — Вакзал», №22 «ДС Карастаянавай — ДС Лошыца-2». Інтэрвал руху маршрута №20 «ДС Серабранка — Вакзал» складзе 35 хвілін.

Кожныя 30 хвілін будуць хадзіць маршруты №27 «ДС Курасоўшчына — ДС Дружная», №29 «ДС Каліноўскага — Музычны тэатр», №33 «ДС Малінаўка-4 — Зялёны Луг-6».

На трамвайным маршруце №4 «ДС Возера — пл. Мяснікова» інтэрвал складзе 30 хвілін, як і на маршруце №6 «ДС Серабранка — ДС Зялёны Луг».

Што да прыгарадных маршрутаў, то на прадпрыемстве адзначылі, што на аўтобусным маршруце №429С «Мінск (ДС Сярова) — Атоліна» запланаваны інтэрвал 60 хвілін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць