Свет22

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы

Літоўская Служба расследавання фінансавых злачынстваў разам з Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі вядзе расследаванне дзейнасці арганізаванай групы, якую падазраюць у махлярстве з мэтай незаконнага атрымання фінансавай дапамогі Еўрапейскага саюза і падробцы дакументаў. Справу каардынуе Еўрапейская пракуратура, паведамляе Delfi.lt.

Скрыншот з відэа

Паводле матэрыялаў следства, у схему былі ўцягнутыя кампаніі, зарэгістраваныя ў Літве, але звязаныя з расійскай і беларускай вайсковай прамысловасцю, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЕС. Мяркуецца, што група ўжо незаконна атрымала каля паўмільёна еўра.

Падазрэнні выставілі шасці асобам, у тым ліку аднаму юрыдычнаму суб’екту, праведзеныя ператрусы.

Высветлілася, што грамадзяне Літвы, Расіі і Беларусі стварылі ў Літве высокатэхналагічныя прадпрыемствы, праз якія атрымлівалі еўрапейскія сродкі, а вырабленую прадукцыю вывозілі ў Расію і Беларусь. Гаворка ідзе пра мікрасхемы, паўправаднікі, навігацыйныя сістэмы і іншыя тэхнічныя прыстасаванні.

Для атрымання фінансавання падазраваныя нібыта падавалі фальшывыя дакументы ў Агенцтва ЕС па касмічнай праграме, плануючы праект коштам больш за мільён еўра, значную частку якога павінна было пакрыць ЕС. Частку гэтых грошай кампанія ўжо паспела атрымаць.

Следчыя лічаць, што вывезеная з Літвы прадукцыя магла выкарыстоўвацца ў расійскай і беларускай вайсковай прамысловасці, што парушае заканадаўства і ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы і ўсяго Еўрапейскага Саюза. Члены групы мелі сувязі з прадпрыемствамі, якія трапілі пад санкцыі ЕС.

У 2025 годзе дзве літоўскія кампаніі, звязаныя са справай, былі афіцыйна прызнаныя пагрозай бяспецы ЕС.

У снежні пачалася маштабная аперацыя: у розных гарадах правялі больш за дзесяць ператрусаў, затрымалі падазраваных, у тым ліку аднаго з арганізатараў — грамадзяніна Беларусі з дазволам на жыхарства ў Літве. Адзін чалавек узяты пад варту, яшчэ двух іншаземцаў працягваюць шукаць.

Каментары2

  • Пан Усялян
    23.12.2025
    Пытанечка... 👀 Дзе былі жамойцкія памежнікі ў той момант, калі з Жамойціі вывозілася прадукцыя?! Напэўна суправаджалі балонікі з папяросамі ад дзеда 😆 забяспечваючы ім "зялёны калідор" 😁
  • Ганьба канешне
    23.12.2025
    I гэтыя *** там адлiчылiся.паусюль ваняюць

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было5

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам4

СБУ ліквідавала кілера ГРУ і раскрыла варожую сетку2

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?14

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла2

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША3

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было5

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць