Свет

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

Прынцэса Уэльская грала толькі левай рукой, а яе дачка — толькі правай.

Фота: Kensinghton Palace

Прынцэса Уэльская разам з дачкой Шарлотай выканалі фартэпіянны дуэт на калядным канцэрце, піша Бі-бі-сі.

Яны выканалі твор шатландскага кампазітара Эрланда Купера. Запіс быў зроблены загадзя ў Віндзорскім замку на мінулым тыдні спецыяльна для каляднай трансляцыі мерапрыемства на канале ITV1.

Кенсінгтанскі палац заінтрыгаваў гледачоў перад пачаткам праграмы, апублікаваўшы відэа, на якім Кэтрын і невядомы на той момант музыкант іграюць на фартэпіяна, з подпісам «асаблівы дуэт…».

На запісе яны сядзяць ва Унутранай зале Віндзорскага замка за фартэпіяна і выконваюць Holm Sound — твор, які, як вядома, ім добра знаёмы і які яны з задавальненнем граюць разам дома.

Прынцэса Уэльская грала толькі левай рукой, а Шарлота — толькі правай.Музычны нумар суправаджаўся кадрамі прыбыцця гасцей на калядную службу: прынц Уэльскі і Кэтрын назіралі, як іх дзеці прывязвалі папяровыя стужачкі са сваімі імёнамі да «дрэва сувязяў» звонку абацтва, што сімвалізуе адзінства, дабрыню і агульныя каштоўнасці.

У закадравым тэксце відэа Кэтрын кажа:

«Па сваёй сутнасці Каляды кажуць пра любоў, якая праяўляецца ў самых простых і чалавечых формах. Не ў сентыментальных ці грандыёзных жэстах, а ў пяшчотных. У моманце, калі цябе слухаюць. У слове суцяшэння. У сяброўскай размове. У руцэ дапамогі. У прысутнасці. Гэтыя простыя праявы клопату могуць здавацца нязначнымі, але яны робяць свой унёсак у цудоўную мазаіку жыцця, да якой мы ўсе належым».

Для Кэтрын, якая здала экзамены па фартэпіяна і музычнай тэорыі, гэта не першы досвед выступлення на калядным канцэрце. На першым канцэрце Together at Christmas у 2021 годзе яна нечакана для публікі акампаніравала на фартэпіяна спеваку і аўтару песень Тому Уокеру падчас выканання яго каляднай кампазіцыі For Those Who Can't Be Here («Для тых, хто не можа быць тут»).

Арганізатары паведамілі, што тэма сёлетняга мерапрыемства — «сіла любові і адзінства» — была выбрана ў знак прызнання ўнёску людзей па ўсёй краіне ў развіццё грамадства. Паводле іх слоў, у свеце, які ўсё часцей адчуваецца раз’яднаным, свята заклікана нагадаць пра каштоўнасць любові ва ўсіх яе праявах.

Як адзначаецца, уключэнне дуэта ў праграму стала асабістай ініцыятывай Кэтрын і павінна было падкрэсліць важнасць чалавечых сувязяў.

«Той час, клопат і спачуванне, якія вы дорыце — часта ціха, без слоў і без чакання прызнання, — аказваюць сапраўды велізарны ўплыў на жыццё іншых», — напісала прынцэса ў лісце, укладзеным у кожны асобнік праграмы службы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам21

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

У Расіі забараняюць экспарт бензіну3

Міністр культуры хоча ў беларускіх тэатрах дрэс-кода11

Мігранты прыдумалі ноу-хау для пераходу мяжы з Літвой. Праўда, яно ім не дапамагло ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць