Свет22

Расійскі сухагруз, які летась затануў каля берагоў Іспаніі, мог везці дэталі атамнага рэактара для КНДР

Расійскі сухагруз «Урса Маёр», які затануў летась каля ўзбярэжжа Іспаніі, мог перавозіць дэталі атамнага рэактара, прызначаныя для Паўночнай Карэі. Пра гэта піша іспанскае выданне La Verdad са спасылкай на матэрыялы следства.

Фота: Абаронлагістыка

У снежні 2024 года судна праходзіла праз Гібралтарскі праліў. 21 снежня іспанскія службы марскога выратавання звярнулі ўвагу, што карабель пачаў падазрона змяняць курс. На наступны дзень ён рэзка адхіліўся ўлева, зменшыў хуткасць і пачаў дрэйфаваць. 23 снежня паступіў сігнал бедства, пасля чаго да сухагруза накіравалі ратавальнікаў.

На борце высветлілася, што два інжынеры зніклі без вестак, машыннае аддзяленне было шчыльна зачыненае, а 14 чалавек экіпажа рыхтаваліся пакінуць судна. Пасля іх эвакуацыі «Урса Маёр» затануў. Капітан паведаміў, што карабель нібыта перавозіў 100 пустых кантэйнераў, два вялізныя гусенічныя краны і два буйныя вузлы для ледакола, а канчатковым пунктам прызначэння быў Уладзівасток.

Аднак, як сцвярджаюць іспанскія следчыя, «дэталі ледакола» былі карпусамі рэактараў ВМ-4СГ — атамных установак, якія выкарыстоўваюцца на расійскіх падводных лодках класа «Дэльфін» (паводле класіфікацыі НАТА — Delta IV), узброеных балістычнымі ракетамі. Вызначыць гэта ўдалося дзякуючы фотаздымкам з паветра: рэактарныя корпусы знаходзіліся проста на палубе і трапілі ў кадр самалётаў-разведчыкаў. Хоць падобная інфармацыя звычайна засакрэчаная, здымкі такіх рэактараў можна знайсці ў адкрытых крыніцах — у тым ліку ў публікацыях Мінабароны Расіі за 2023 год.

Следства мяркуе, што груз накіроўваўся ў Паўночную Карэю, якая нядаўна спусціла на ваду сваю першую падводную лодку з балістычнымі ракетамі. Эксперты не выключаюць, што Расія магла дапамагчы КНДР у распрацоўцы рэактара або нават перадаць гатовую ўстаноўку.

Пасля катастрофы сам груз з месца затаплення знік. Праз некалькі дзён туды прыбыло расійскае судна «Янтар», здольнае выконваць глыбакаводныя аперацыі. Паводле звестак аналітыкаў, яно магло займацца пад’ёмам або знішчэннем рэшткаў небяспечных кампанентаў.

Сухагруз «Урса Маёр» затануў 23 снежня 2024 года. Ён належаў кампаніі «Абаронлагістыка», якая ўваходзіць у структуру Мінабароны Расіі, і выкарыстоўваўся як судна забеспячэння. Раней эксперты меркавалі, што карабель ішоў у Сірыю, адкуль у той час расійскія войскі эвакуяваліся на фоне змены ўлады ў краіне.

Каментары2

  • старый литвин
    29.12.2025
    как-то я сомневаюсь.
    у рф есть более очевидные маршруты для этого через СМП. или хотябы с Владика.
  • до Воркуты идут посылки долго
    29.12.2025
    старый литвин, А до Владика на руках донесут или по БАМу - автобаму? Как у Высоцкого - когда я тебя на руках унесу туда, где найти невозможно.

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай5

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube10

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску12

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

Apple выдаліла дадатак INSNC Альфа-Банка з App Store з-за санкцый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай5

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць