Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала
Як сказаў на брыфінгу начальнік зенітных ракетных войскаў Вайскова-касмічных сілаў Расіі генерал-маёр Аляксандр Раманенкаў, пра падрыхтоўку налёту дронаў на рэзідэнцыю Уладзіміра Пуціна ў Наўгародскай вобласці нібыта стала вядома 28 снежня каля 19:20 па маскоўскім часе (супадае з мінскім), а сама атака адбылася ноччу 29 снежня.

Дроны, як сцвярджаюць у ведамстве, былі запушчаныя з Сумскай і Чарнігаўскай абласцей Украіны і рухаліся ў бок рэзідэнцыі з тэрыторыі Бранскай, Смаленскай, Цвярской і Наўгародскай абласцей. Аляксандр Раманенкаў адзначыў, што атака «была мэтанакіраванай, добра спланаванай і эшаланаванай».
У Міністэрстве абароны РФ сцвярджаюць, што ў выніку абароны ад «тэрарыстычнай атакі» пашкоджанняў і ахвяр на тэрыторыі Расіі няма, рэзідэнцыя Пуціна не пацярпела. СПА нібыта збіла 91 дрон, з якіх 50 — над Бранскай і Смаленскай абласцямі.
Быў апублікаваны відэазапіс з нібыта адным са збітых дронаў, дзе бачныя чорны корпус і боезапас — фугасны зарад вагой у 6 кг з элементамі для паражэння жывой сілы і цывільных аб’ектаў.
Акрамя таго, у відэа паказалі мясцовага жыхара пасёлка Рошчына каля рэзідэнцыі Пуціна, які ў ноч на 29 снежня нібыта чуў моцны гук ад Валдайскага возера. Пра дроны ён, аднак, нічога не сказаў.
Раней пра атаку заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, сцвярджаючы, што пасля гэтага Расія зменіць перагаворную пазіцыю па Украіне. У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў гэтыя заявы «фэйкам», мяркуючы, што Масква такім чынам рыхтуе падставу для ўдараў па ўрадавых будынках у Кіеве і зрыву мірных перамоў з ЗША.
У Крамлі атаку назвалі «тэрарыстычным актам», накіраваным не толькі супраць Пуціна, але і супраць Трампа, а таксама для зрыву перамоў. Пры гэтым дакладных афіцыйных доказаў атакі дронаў не далі. Мясцовыя жыхары з Валдая сцвярджалі, што нічога падобнага не чулі і не бачылі — ні гулу, ні выбухаў.
Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру
«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна
Пуцін паскардзіўся Трампу на «спробу» Украіны атакаваць сваю рэзідэнцыю
«Проста рыхтуюць глебу, каб нанесці ўдары». Зяленскі абвергнуў абвінавачанне ў атацы на пуцінскую рэзідэнцыю
Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай
Каментары
This is the time it took for the russians to fabricate the evidence !!