Грамадства

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па справе Гаюна. Вось што пра яго вядома

Павел Петражыцкі — дасведчаны ацэншчык са стажам амаль 20 гадоў.

Павел Петражыцкі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Паўлу Петражыцкаму 45 гадоў. Ён родам з Гродна, але даўно перабраўся ў Мінск, а пасля ў Смалявічы.

Мужчына — прафесійны ацэншчык са стажам амаль 20 гадоў. З 2015 года ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у Смалявічах. У красавіку 2023 года Павел атрымаў сведчанне, што ён атэставаны ацэншчык, якое мусіла дзейнічаць да 2026 года.​ Раней ён працаваў у сталічнай кампаніі «Цэнтр эканамічных праектаў», якая займаецца ацэнкай маёмасці.

Павел вёў актыўны лад жыцця і шмат падарожнічаў. У інтэрнэце захаваліся яго профілі на турыстычных сэрвісах, а ў сацсетках ён часам падпісваўся як Pavel Tourist.

У канцы 2025 года Петражыцкага асудзілі ў Мінскім абласным судзе па частках 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Ён атрымаў тэрмін або ў калоніі, або на хіміі з накіраваннем.

Дэталі справы і тое, што менавіта стала нагодай для пераследу, пакуль невядомыя, але, хутчэй за ўсё, рэпрэсіі звязаныя са справай Гаюна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць