Свет44

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве

Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў быў тэрмінова шпіталізаваны напярэдадні пасяджэння Дзяржаўнага савета Расіі, якое адбылося 25 снежня ў Маскве пад старшынствам Уладзіміра Пуціна. На сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі ўсіх рэгіёнаў Расіі, акрамя прадстаўніка Чачні.

Рамзан Кадыраў

Паводле звестак, атрыманых выданнем «Новая газета Европа» ад сваіх крыніц, Рамзан Кадыраў планаваў удзельнічаць у пасяджэнні асабіста і нават прыляцеў у Маскву 24 снежня. Аднак у ноч перад пасяджэннем ягоны стан здароўя рэзка пагоршыўся, таму палітыка даставілі ў рэанімацыі ў Цэнтральную клінічную бальніцу Кіраўніцтва справамі прэзідэнта РФ. Запаснага варыянта на выпадак такой сітуацыі не было, таму Дзяржсавет прайшоў без удзелу прадстаўніка Чачні.

Па словах крыніцы з атачэння Кадырава, у Маскве дактары з цяжкасцю стабілізавалі яго стан, пасля чаго ён вярнуўся дадому. З таго часу кіраўнік Чачні не з’яўляецца на публіцы.

Праблемы са здароўем Кадырава назіраюцца ўжо не першы год. Пасля шпіталізацыі ў прыватнай клініцы Грознага «Аймеды» ў пачатку мінулага года яго стан працягваў пагаршацца. Ускосна гэта пацвердзіў і сам Кадыраў падчас нядаўняй прамой лініі, калі паведаміў, што за год чатыры разы хадзіў у афіцыйны адпачынак. Для кіраўніка рэгіёна, які раней працаваў у ненармаваным рэжыме і практычна без перапынкаў, гэта нетыповая сітуацыя. Асабліва паказальна, што адзін з навагодніх адпачынкаў сёлета доўжыўся амаль два месяцы.

Падчас той жа прамой лініі Кадыраў прызнаў, што мае праблемы з нервовай сістэмай: пастаяннае напружанне і дрэннае самаадчуванне. Ён патлумачыў гэта перажываннямі за чачэнскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца на фронце ва Украіне.

У выніку на працягу года кіраўнік Чачні з’яўляўся ў публічнай прасторы вельмі рэдка і фактычна перастаў кіраваць рэгіёнам у звыклым для сябе фармаце. Большасць часу ён праводзіць або ў сваёй рэзідэнцыі, або ў клініцы «Аймеды». Паводле звестак журналістаў, сёлета яго двойчы кансультавалі замежныя дактары, у тым ліку ў Германіі і ў прыватнай клініцы ў Дубаі, але істотнага паляпшэння гэта не дало. Адна з крыніц сцвярджае, што надзеі на пазітыўны для Кадырава вынік вельмі малыя.

Нягледзячы на сур’ёзныя праблемы са станам здароўя, адміністрацыя прэзідэнта Расіі ўжо ўхваліла кандыдатуру Кадырава для ўдзелу ў выбарах кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі, запланаваных на 2026 год. Ці існуе ў Крамля запасны план на выпадак, калі ён не зможа ўдзельнічаць у выбарах, пакуль невядома. Паводле крыніц, ніякіх перамоў з магчымымі пераемнікамі Кадырава ў Маскве цяпер не вядзецца.

Каментары4

  • Вася
    01.01.2026
    Слишком большое потребление свинины, сала, майонеза и спиртных напитков никого еще до добра не доводило)))
  • Ёсік
    01.01.2026
    А чаму яго расейцы не завуць бацькам? Нервуецца ды клапаціцца за свой народ, за свой кавалачак зямлі, чачэнскую культуру ды мову не зьнішчае. Аблізвайце.
  • Кринж
    01.01.2026
    Прапаную ўзнагародзіць дон-дона медалём за самую доўгую шпіталізацыю.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

У Кітаі заўважылі амурскую тыгрыцу з пяццю тыгранятамі. Гэта ўнікальны выпадак ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць