Свет99

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»

Сярод шматлікіх гасцей быў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

Прэзідэнт Дональд Трамп і першая лэдзі Мелані Трамп прыбываюць на святкаванне Новага года ў свой клуб Мар-а-Лага, 31 снежня 2025 года, у Палм-Біч, штат Фларыда. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну ў сваёй сядзібе Мар-а-Лага ў Фларыдзе. Ён быў у смокінгу, а першая лэдзі ЗША Меланія ў асляпляльнай сярэбранай сукенцы. Трамп адказаў на пару пытанняў журналістаў, перш чым адправіцца на святкаванне.

Планы на 2026 год ён акрэсліў коратка — «мір на Зямлі».

Унутры перапоўненай залы Трамп сказаў гасцям, што краіна «адчувае сябе выдатна», піша The New York Post.

«Мы вярнуліся. Мы моцныя», — адзначыў Трамп.

Сярод шматлікіх гасцей быў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, які сустракаўся з Трампам за некалькі дзён да гэтага, каб абмеркаваць статус пагаднення аб спыненні агню ў Газе.

Таксама былі заўважаныя старэйшыя сыны прэзідэнта, Дональд Трамп-малодшы і Эрык Трамп, яго нявестка Лара Трамп. Былі некалькі чыноўнікаў адміністрацыі Трампа, а яшчэ эмірацкі мільярдэр Хусейн Саджвані, які паабяцаў інвеставаць 20 мільярдаў даляраў у амерыканскія дата-цэнтры.

Прэзідэнт Дональд Трамп прадае на аўкцыёне карціну мастачкі Ванэсы Арабуэны падчас святкавання Новага года ў сваім клубе ў Мар-а-Лага, 31 снежня 2025 года, у Палм-Біч, штат Фларыда. Фота: AP Photo/Alex Brandon

На навагоднім гала-канцэрце Трампа выступіла хрысціянская мастачка Ванеса Арабуэна, якая проста на сцэне напісала партрэт Езуса Хрыста. Карціну прадалі на дабрачынным аўкцыёне за 2,5 мільёна даляраў — грошы пойдуць мясцоваму дэпартаменту шэрыфа і дзіцячай даследчай бальніцы Сент-Джуд.

Каментары9

  • ?
    01.01.2026
    У Меланьі навагодні касцюм сялёдкі?
  • Хмарачос
    01.01.2026
    Пипец, президент США ведёт новогоднюю вечеринку
  • Шапокляк
    01.01.2026
    ?, хотя бы не вырядилась, как старуха Шапокляк во все черное и шляпу

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць