Прэзідэнт ЗША заявіў, што не верыць у тое, што, як сцвярджае Расія, украінскі бок нанёс удар па рэзідэнцыі кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна 29 снежня. Пра гэта Трамп сказаў на борце самалёта Air Force One, піша Reuters.

«Я не веру, што такі ўдар меў месца. Нешта адбылося паблізу, але яно не мела да гэтага ніякага дачынення».
Нагадаем: у панядзелак, 29 снежня, Пуцін падчас тэлефоннай размовы паскардзіўся Трампу, што ўкраінскія дроны нібыта атакавалі яго рэзідэнцыю ў Наўгародскай вобласці.
Пазней падчас размовы з журналістамі Трамп прызнаў, што атакі магло і не быць. «Вы кажаце, што атакі не было — гэта магчыма, але прэзідэнт Пуцін сказаў мне сёння раніцай, што яна была», — заявіў Трамп.
Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША прыйшло да высновы, што Украіна не спрабавала атакаваць рэзідэнцыю расійскага кіраўніка Уладзіміра Пуціна, абвергнуўшы сцвярджэнні Масквы пра нібыта спробу замаху на яго.
Каментары