Свет22

Нямецкая разведка падслухоўвала Барака Абаму, калі той быў прэзідэнтам ЗША

Таксама падслухоўвалі дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан.

Фота: Win McNamee / Getty Images

«Шпіёніць за сябрамі — так нельга», — сказала канцлер Германіі Ангела Меркель у 2013 годзе, даведаўшыся, што амерыканская разведка падслухоўвала яе тэлефон. Скандал з падслухоўваннем тады перарос у крызіс германа-амерыканскіх адносін, піша Bild.

Упершыню ўрад ФРГ выклікаў пасла ЗША, а тагачасны прэзідэнт ЗША Барак Абама тлумачыў канцлерцы, што ён нічога не ведаў пра падслухоўванне.

Цяпер высвятляецца, што Германія, магчыма, займалася тым жа — нямецкая разведка БНД падслухоўвала прэзідэнта Абаму! Пра гэта паведаміў у падкасце галоўны рэдактар Bild, намеснік галоўнага рэдактара ZEIT Хольгер Штарк. У сваёй новай кнізе «Дасведчаная краіна» Штарк раскрывае, што БНД падслухоўвала прэзідэнта ЗША без ведама канцлеркі.

«БНД — гэта служба, якая ніколі на сто адсоткаў не была кантраляваная, і калі магла, то падслухоўвала і кіраўніцтва амерыканскай дзяржавы, і асабліва тагачаснага прэзідэнта Барака Абаму», — тлумачыць Штарк.

Для падслухоўвання, у прыватнасці, выкарыстоўвалі самалёт Абамы, дзе той часта праводзіў тэлефонныя размовы з іншымі кіраўнікамі дзяржаў або са сваімі міністрамі. Паколькі ў паветры складаней надзейна шыфраваць размовы, амерыканцы часам вялі менш шыфраваныя або зусім не шыфраваныя перамовы — і тады ў іх былі нямецкія слухачы.

«БНД […] распазнала добра дзясятак частот, якія борт «Air Force One» выкарыстоўваў для такога тыпу камунікацый. І яна іх падслухоўвала. Не заўсёды, не сістэматычна — і не па афіцыйным даручэнні», — кажа Штарк.

БНД па сваёй ініцыятыве падслухоўвала таксама тагачасную дзяржсакратарку ЗША Хілары Клінтан і амерыканскіх вайскоўцаў: «Я гаварыў з людзьмі, якія кажуць: вайсковыя дэталі былі на самай справе значна цікавейшыя, чым палітычная базарная размова Абамы пра апошні саміт G7 ці нешта падобнае».

У адказ на запыт Bild гэтай тэме БНД адмовілася ад каментароў: «Федэральная разведвальная служба па пытаннях, якія датычацца магчымых разведвальных звестак або дзейнасці, прынцыпова не выказваецца публічна. Такім чынам не робіцца ніякай заявы пра тое, ці адпавядае гэты факт рэчаіснасці. Федэральная разведвальная служба дакладвае па адпаведных тэмах, у прыватнасці, федэральнаму ўраду і кампетэнтным камітэтам Германскага бундэстага, пасяджэнні якіх праходзяць у закрытым рэжыме».

Амаль літаральна тое самае адказала рэдакцыі Bild ведамства канцлеркі. Офіс Ангелы Меркель на запыт Bild увогуле не адказаў. Паводле Штарка, яна нічога не ведала пра падслухоўванне амерыканцаў БНД і даведаецца пра гэта толькі з яго кнігі.

Каментары2

  • Правільна рабіла
    05.01.2026
    Тое, што яго хвалявала "бомба над Манхэттанам" а не міжнароднае права, сведчыць пра многае, але чаму яго хвалявала гэтая бомба вельмі важна было б ведаць.
  • Дональд
    05.01.2026
    А Меркель напэўна перадавала тую інфу Пуціну

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць12

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць12

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць