Свет44

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай

Паўднёвая Карэя, насельніцтва якой імкліва старэе, а татальная адзінота штурхае пенсіянераў на самагубства, спрабуе змагацца з гэтым цяжкім крызісам пры дапамозе нечаканага інструмента — «роба-ўнука». CNN знаёміць з падрабязнасцямі.

Паўднёвакарэйскія пенсінянеры з «робатамі-ўнукамі» кампаніі Hyodol. Фота: hyodol.lover / Facebook

Кожны дзень у Паўднёвай Карэі каля 10 пажылых людзей заканчваюць жыццё самагубствам. Краіна таксама вельмі хутка старэе: людзей ва ўзросце 65+ тут больш за 10 мільёнаў, гэта ўжо каля пятай часткі насельніцтва. Сацыяльная сістэма не паспела адаптавацца да такіх тэмпаў.

Дадалася і яшчэ адна істотная змена — імклівая эканамічная трансфармацыя разбурыла традыцыйны сямейны лад. Калі раней пакаленні жылі разам, то цяпер кожны трэці карэйскі пенсіянер жыве адзін. Адзінота, фінансавыя цяжкасці і адчуванне сябе цяжарам для дзяцей прыводзяць да глыбокай дэпрэсіі.

Тэхналогіі замест сям'і

Каб вырашыць праблему недахопу сацыяльных работнікаў, улады звярнуліся да тэхналогій. Кампанія Hyodol распрацавала «разумную» ляльку-робата, прызначаную для адзінокіх старых.

Прылада падключана да спецыяльнага дадатку на тэлефоне і платформы вэб-маніторынгу для членаў сям'і або апекуноў. Яна выконвае дзве функцыі.

Па-першае, аказвае практычную дапамогу: нагадвае прыняць лекі, адсочвае актыўнасць і можа адправіць трывожны сігнал сваякам або сацыяльным службам праз мабільны дадатак.

«Робаты-ўнукі» паўднёвакарэйскай кампаніі Hyodol. Фота: Joan Cros / NurPhoto via Getty Images

Не менш важным з'яўляецца і эмацыйная падтрымка. Робат, які выглядае як мяккая цацка вышынёй 40‑50 см, рэагуе на дотыкі і голас. Ён размаўляе тонам сямігадовага дзіцяці, ставіць музыку, прапануе лёгкія кагнітыўныя практыкаванні. Асобная фішка — цёплае вітанне, калі гаспадар вяртаецца дадому, кшталту «бабуля, я цябе цэлы дзень чакала».

Фота: hankookilbo.com

Па стане на лістапад 2025 года ў Паўднёвай Карэі раздалі больш за 12 тысяч такіх робатаў праз дзяржаўныя і муніцыпальныя праграмы. Яшчэ прыкладна тысячу купілі сем’і самастойна. Апошняя мадэль каштуе каля 880 даляраў.

Кіраўніцтва кампаніі падкрэслівае, што галоўная сіла Hyodol — у спецыяльна дзіцячым і мілым дызайне: пенсіянеру лягчэй прыняць як нешта сваё тое, што нагадвае пра ўнука, а не пра гаджэт.

Сацыяльныя работнікі распавядаюць гісторыі пра тое, як робаты літаральна ратавалі жыцці. Адна жанчына, якая жыла на 11‑м паверсе і думала пра самагубства, пасля з'яўлення робата адчула палёгку і прывязанасць да «электроннага ўнука».

Даследаванні паказваюць, што ў карыстальнікаў зніжаецца ўзровень дэпрэсіі і паляпшаюцца кагнітыўныя здольнасці. Многія пажылыя людзі даюць робатам ласкавыя імёны, купляюць ім дзіцячае адзенне і ўкладваюць спаць, што дапамагае ім адчуваць сябе патрэбнымі.

Этычныя пытанні і альтэрнатывы

Аднак не ўсё так адназначна. Эксперты па этыцы занепакоеныя тым, што выкарыстанне лялек, падобных да дзяцей, можа прывесці да інфантылізацыі старых і празмернай эмацыйнай залежнасці. Быў выпадак, калі жанчына назвала робата імем сваёй памерлай дачкі і цалкам ізалявалася ад рэальнага свету.

У самой кампаніі-вытворцы называюць ляльку не заменай чалавечага дагляду, а дапаможным інструментам. Яна найбольш пасуе вельмі сталым людзям (сярэдні ўзрост карыстальнікаў — каля 82 гадоў), якія часцей пакутуюць ад адзіноты і маюць менш энергіі для шырокіх кантактаў. Больш самастойныя пенсіянеры часам успрымаюць ляльку як «шумную» і «надакучлівую».

У суседняй Японіі, якая таксама з'яўляецца лідарам у робататэхніцы, папулярны іншы падыход. Там выкарыстоўваюць робата-цюленя PARO. Ён не размаўляе, а рэагуе на дотык і гукі як «тэрапеўтычная жывёла». Такая форма ўспрымаецца менш інтымна і не стварае ілюзіі чалавека, але ўсё адно супакойвае. PARO дапамагае людзям з дэменцыяй, трывожнымі станамі і посттраўматычным стрэсавым разладам; сёння гэтага робата выкарыстоўваюць у дзясятках краін свету.

Японскія пенсіянеры з тэрапеўтычнымі робатамі-цюленямі PARO. Фота: Yamaguchi Haruyoshi / Corbis via Getty Images

Як адзначае выданне, незалежна ад таго, ці гэта гаваркі карэйскі «ўнук», ці ціхі японскі цюлень, штучны інтэлект становіцца неад'емнай часткай старасці ў сучасным свеце, прапаноўваючы тэхналагічнае рашэнне для вельмі чалавечай праблемы — адзіноты. Сусветны рынак робатаў для догляду за пажылымі людзьмі імкліва расце і, па прагнозах, да 2030 года дасягне 7,7 мільярда даляраў.

Каментары4

  • выглядае жудасна
    04.12.2025
    Неведаю што тм мяркуюць тыя старыя...
    Калі мне дачка такога ўнука прынясе - уся маёмасць адыйдзе кату.
  • **
    04.12.2025
    В Беларуси осталось много родственников тех, кто уехал, родители в том числе в возрасте 60+ и старше. И часто это одинокие люди, которые и проживают одни. Хорошо если с ними могут связываться по мессенджерам, поговорить, поддержать, просто убедиться, что с ними все в порядке, оплатить им покупку и доставку продуктов, спросить как они себя чувствуют, а если нет? Может тогда и такой робот пригодился бы.
  • Доктор Хэви
    04.12.2025
    Это типа вторая волна тамагочи? От приличного живого кота толку явно больше (было бы), а так - дело конечно хозяйское.

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам пачалі вырабляць бялковыя батончыкі. Праўда, пакуль што не для беларусаў1

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць