Свет11

У Расіі зафіксавалі рэкордную за 15 гадоў колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў

Хаця агульная колькасць злачынстваў у РФ знізілася да мінімуму за 15 гадоў, аднак колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх дасягнула рэкорду. Рост лічбаў у гэтай катэгорыі працягваецца трэці год запар.

У 2025 годзе ў Расіі было здзейснена 627,9 тысячы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, сведчаць даныя МУС, звярнула ўвагу «Вёрстка».

Гэты паказчык з'яўляецца рэкордным за апошнія 15 гадоў — больш злачынстваў цяжкага і асабліва цяжкага характару апошні раз фіксавалі толькі ў 2010 годзе.

Рост колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў працягваецца ўжо трэці год запар. У 2023 годзе ён склаў 9,7% (колькасць злачынстваў дасягнула 589 тысяч), у 2024 годзе — 4,8% (617,3 тысячы злачынстваў), а ў 2025 годзе — 1,7%.

Мацней за ўсё колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў узрасла ў рэгіёнах Далёкага Усходу і Дагестане. Так, у Якуціі гэты паказчык вырас на 60,7% (да 5,7 тысячы злачынстваў), на Камчатцы — на 18,7% (да 1,8 тысячы), у Дагестане — на 15,3% (да 5,3 тысячы) і на Сахаліне — на 12% (да 2,5 тысячы).

Пры гэтым агульная колькасць зафіксаваных у Расіі злачынстваў у 2025 годзе знізілася на 7,3% — да 1 млн 771 тысячы. Гэта рэкордна мінімальнае значэнне за як мінімум апошнія 15 гадоў.

Да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх адносяцца наўмысныя злачынствы, за ўчыненне якіх прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін звыш пяці і дзесяці гадоў адпаведна. Напрыклад, разбой, вымагальніцтва ў буйным памеры, забойства, а таксама цэлы шэраг наркатычных артыкулаў.

Каментары1

  • Андрусь
    14.01.2026
    "І называлась "Галубым Дунаем" любая прывакзальная піўнушка...
    "Героі" вазврашчаюцца с фронта!

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША21

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворцы пачалі гонку за стварэнне новага рэактыўнага рухавіка для самалёта — з адкрытым вентылятарам2

У Смалявічах дзяўчынка ўпала ў адкрыты люк. Сяброўка кінулася на дапамогу — і ўпала ў іншы1

Рэдкі амерыканскі аўтамабіль спрабуюць прадаць з аўкцыёну ў Гомелі. Ім валодае дзяржаўная арганізацыя1

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?5

У Мінску пабудуюць цэнтры для экстраннай медыцынскай дапамогі

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя21

Беларускі брамнік выйшаў гуляць у матчы НХЛ і прапусціў тры шайбы пасля трох кідкоў1

Заснежаныя вёскі, песні, народная набожнасць. Ксёндз з Дзятлава ходзіць у сваёй парафіі «па Калядзе»2

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША21

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць