Грамадства88

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе

У лістападзе вызвалілі групу грамадзян Украіны, якія знаходзіліся ў зняволенні ў Беларусі па палітычных артыкулах. Іх вывезлі з краіны і перадалі ўкраінскаму боку.

Самаму малодшаму з вызваленых усяго 18 гадоў. Самаму старэйшаму — за 50. Многія выйшлі з падарваным здароўем і без разумення, як пачынаць жыццё нанова, нагадвае «Байсол»

Марыю Місюк абвінавацілі паводле артыкула аб «тэрарызме». Ёй было ўсяго 16 гадоў, калі яе судзілі. Па тэлебачанні расказвалі, што дзяўчыну «завербавалі ўкраінскія спецслужбы», і быццам пад іх уплывам Марыя стварыла падлеткавую банду — «анархічную ячэйку». Аднак праваабаронцам не былі вядомыя ні яе прысуд, ні месца ўтрымання.

А пасля вызвалення відэа з Марыяй апублікаваў тагачасны кіраўнік ГУР Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў. Дзяўчына расказала, што не ведала, куды яе вязуць. Думала, што на расстрэл: «Думала, мяне расстрэльваць вязуць».

Таксама сярод вызваленых быў Аляксандр Катовіч. Рэжым абвінаваціў яго ў нібыта датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання» «Беларусь за МКАДам». Аднак, паводле праваабаронцаў, Аляксандр не ўдзельнічаў у гэтым праекце. Ён толькі пакідаў там каментары.

Сёння гэтыя людзі на волі. Але гэта не значыць, што ў іх усё ў мінулым.

Хтосьці мае патрэбу ў тэрміновым лячэнні — сярод вызваленых ёсць людзі з анкалагічнымі захворваннямі. Камусьці неабходная рэабілітацыя. Камусьці — падтрымка, каб прайсці этап адаптацыі: жыллё, лекі, дапамога псіхолага.

Абвяшчаецца збор на €12.000, каб падтрымаць тых вызваленых, каму цяпер асабліва цяжка.

Збор на тэрміновую дапамогу ўкраінцам, вызваленым у лістападзе 2025 года з беларускіх турмаў: лячэнне, аднаўленне і падтрымка.

Каментары8

  • Зноў
    15.01.2026
    Ва Украіне міндзічы розных калібраў мільярды крадуць, а грошы на дапамогу ўкраінцам павінны беларусы даваць?! Тэатр абсурду.
  • Справа ў другім
    15.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    15.01.2026
    Зноў , вы их путаете с фирмой "курощуп и сыны".

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць