Грамадства22

Маладым мінчанкам будуць дадаткова плаціць за нараджэнне дзіцяці

Сталічныя ўлады ініцыявалі новую меру падтрымкі маладых маці — у адпаведнасці з рашэннем Мінгарсавета для іх у горадзе ўводзіцца спецыяльная аднаразовая выплата.

У апублікаваным рашэнні Мігарсавета адзначаецца, што права на атрыманне фінансавай дапамогі ад гарадскіх уладаў маюць жанчыны, якія нарадзілі дзіця ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў уключна, піша Myfin.by

Выплата прызначаецца на кожнае дзіця, якое з’явілася на свет, пачынаючы з 1 студзеня 2026 года. Памер падтрымкі фіксаваны і складае два бюджэты пражывання (БПМ), што дзейнічае на дату нараджэння дзіцяці. Сёння БПМ складае 491,09 рубля, таму цяперашні памер выплаты роўны 982,18 рубля.

У той жа час з 1 лютага 2026 года памер бюджэту пражывання ў Беларусі павінен быць павялічаны.

Важнай умовай выплаты сродкаў з’яўляецца наяўнасць у жанчыны пастаяннай рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Мінску. Для афармлення выплаты маладая маці павінна звярнуцца ў упаўнаважаныя органы з адпаведнай заявай.

Да заявы неабходна прыкласці пакет дакументаў, якія пацвярджаюць права на атрыманне грошай. У абавязковы пералік уваходзяць сведчанне аб нараджэнні дзіцяці, а таксама афіцыйная даведка, якая змяшчае звесткі пра займаную жылую плошчу ў Мінску, месца жыхарства заяўніцы і склад яе сям’і.

Каментары2

  • Імя
    15.01.2026
    А пасля шчыра здзіўляюцца: чаго ж гэта ўсе ў Мінск едуць?
  • ;;k;
    15.01.2026
    зручненька. хто зараз наражае ў такім узросце? толькі хіба "залётныя"

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

Ілан Маск патрабуе да 134 мільярдаў долараў ад OpenAI і Microsoft1

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі6

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць