Грамадства11

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця

У прэс-службе Мінскага метрапалітэна адказалі на пытанне, якое хоць раз узнікала ў амаль кожнага пасажыра: чаму электроннае табло на станцыях адлічвае час з моманту адпраўлення папярэдняга цягніка, а не да прыезду наступнага?

Фота: t.me/minskoemetro

Як высветлілася, гэтыя гадзіннікі — так званыя інтэрвальныя — прызначаныя не для пасажыраў, а найперш для машыністаў. Менавіта ім важна дакладна ведаць, калі са станцыі выехаў папярэдні састаў, каб своечасова адправіцца самім і строга трымацца графіка руху.

У метрапалітэне адзначылі, што інтэрвальныя гадзіннікі — гэта інструмент, які гарантуе бяспеку і дакладнасць руху цягнікоў. Кіруючыся імі, машыніст можа не толькі пазбегнуць затрымак падчас пасадкі і высадкі пасажыраў, але і карэктаваць рух: калі цягнік спазняецца — паскорыцца, а калі адлегласць да папярэдняга саставу становіцца занадта малой — пачакаць, каб захаваць бяспечны інтэрвал.

Чаму на станцыях няма асобных табло, якія паказвалі б пасажырам, колькі часу засталося да наступнага цягніка, у прэс-службе не патлумачылі. У той жа час некаторыя карыстальнікі прапанавалі паставіць дадатковыя экраны — па прыкладзе іншых метрапалітэнаў.

Абмеркаванне ў сацсетках паказала, што меркаванні на гэты конт падзяліліся. Адны лічаць такую інфармацыю вельмі зручнай, іншыя ж упэўненыя, што яна нічога не зменіць: маўляў, калі чалавек ужо спусціўся ў метро, то ўсё роўна паедзе, незалежна ад таго, чакаць дзве хвіліны ці дзесяць.

Каментары1

  • Пасажыр
    26.01.2026
    Адказ тыпу: "У нас графік па перавозцы целаў", а я чалавек і мне цікава :)

Цяпер чытаюць

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі21

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе расце разрыў у працягласці жыцця паміж рэгіёнамі. У чым прычыны?

Некалькі былых палітвязняў прыйшлі на акцыю памяці загінулых добраахвотнікаў з плакатамі супраць Ціханоўскай46

Цэлая група індыйцаў просіць улады Індыі ўратаваць іх з Беларусі9

У Петрыкаве ўжо распускаюцца першыя цюльпаны 1

Хлопчык праплыў у акіяне чатыры кіламетры, каб уратаваць сям'ю

Беларус нырнуў без рыштунку на глыбіню 30 метраў у Мексіцы. І ўсё дзеля шыкоўных фота5

Францыя памяняла правілы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў1

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. І што цяпер?5

Трамп: Прэм'ер Індыі пагадзіўся больш не купляць расійскай нафты4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі21

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць