27 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Аманам аб узаемнай адмене віз.

Сталіца Амана Маскат. Фота: vecteezy.com
Дакумент прадугледжвае бязвізавы ўезд, выезд і транзіт для грамадзян абедзвюх краін.
Пры гэтым тэрмін бесперапыннага знаходжання на тэрыторыі прымаючага боку не можа перавышаць 30 дзён з моманту ўезду, а агульная працягласць знаходжання на працягу года абмежаваная 90 днямі.
Каментары