Усяго патроху1515

«Гэта жорсткі эксперымент». Кур'ер даставіў мінчанцы букет у дзень нараджэння, а праз 10 хвілін забраў яго

Беларуская мастачка Наталля Мядзведзь распавяла ў Threads, як дастаўка кветак «Розы.бел» сапсавала ёй святочны настрой у дзень нараджэння.

Мастачка Наталля Мядзведзь

«Кур'ер з «Розы.бел» прывёз мне букет, а праз 10 хвілін забраў яго. Пераблытаў. Дык вось, дарагія «Розы.бел», з дзяўчатамі так паступаць нельга. Нельга дарыць кветкі і забіраць іх. Гэта жорсткі эксперымент над псіхікай у яе ж дзень», — напісала Наталля пра непрыемны выпадак у Threads.

Тыя кветкі, якія прызначаліся канкрэтна ёй, мастачка ў выніку атрымала — кур’ер замяніў, — але настрой быў безнадзейна сапсаваны.

Яшчэ адна дзяўчына ў каментарах распавяла, што трапіла ў аналагічную сітуацыю з той самай дастаўкай: «У мяне таксама такая сітуацыя была з «Розы.бел». Хлопец вырашыў мяне парадаваць знаходзячыся далёка, проста так сюрпрызам замовіў букецік. Кур'ер прыносіць шыкоўны букет, я паспяваю сфатаграфаваць і адпісацца хлопцу з захапленнем. Разумею, што фота букета яго здзівіла… Праз пару хвілін кур'ер вярнуўся і кажа, што пераблытаў. Замяніў мне на той, што замовіў мой хлопец, добры букет але ў разы менш памерам атрымліваецца… Мне дык у любым выпадку прыемная проста ўвага хлопца, а яму няёмка было, знерваваўся».

Шмат хто ў каментарах напісаў, што ў такой сітуацыі адмовіўся б аддаваць кветкі. Нехта палічыў, што праблема ў тым, што першы букет быў больш шыкоўным. Наталля ж сцвярджае: яе букет ёй спадабаўся больш.

Пасля допісу ў Threads, які набраў больш за 20 тысяч праглядаў, з Наталляй звязалася прадстаўніца «Розы.бел». Тая яшчэ раз папрасіла прабачэння за памылку кур’ера.

Але Наталля лічыць, што простае «выбачайце» — гэта этычны правал, бо кампанія не звяртае ўвагі на пачуцці кліента. Кур'ера ёй шкада, але «прафесіяналізм гэта не адсутнасць памылак, а правільныя дзеянні пасля іх». Жанчына піша, што падарыць і забраць — гэта прыблізна як папрасіць прабачэння, ударыўшы па твары. Таму, на яе думку, было б правільна пакінуць абодва букеты.

Каментары15

  • Спадар
    08.02.2026
    Эх! Якое складанае вашае жаночае жыццё! Жах! І як вы выжываеце ў гэтым складаным свеце? А-ёй!
  • Рынок
    09.02.2026
    Курьер не доставляет подарок, курьер доставляет купленный товар. Со всеми вытекающими.
  • Ружа
    09.02.2026
    Ну маглі б давезці потым каробку цукерак, напрыклад, ці яшчэ адзін невялікі букет з паштоўкай з прабачэннем. За кошт кур'ера, каб наступны раз глядзеў уважліва. Таму што гэта вашае "ізвініце" нахрэн нікому на патрэбнае)) самі сабе бізнэс сапсавалі.

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я — «крыса», але я не адзін такі». «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль пра даносчыкаў і стукачоў1

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць