Адказалі на «Беларуснафце».

Што могуць фіксаваць камеры на запраўках? Сяргей Каморнікаў, намеснік гендырэктара «Беларуснафты» па забеспячэнні вуглевадароднай сыравінай і рэалізацыі прадукцыі, патлумачыў av.by, што ў іх на АЗС стаіць унутраная сістэма відэаназірання, якая прызначана для падтрымання парадку на тэрыторыі станцыі.
«Аднак пытаннямі правапарушэнняў займаюцца органы ўнутраных спраў, у іх свае метады і ўласныя камеры, якія не падключаны да нашай сістэмы відэаназірання», — кажа ён.
«Нашы камеры бачаць толькі тэрыторыю АЗС і служаць для забеспячэння парадку, а не для фіксацыі правапарушэнняў у прававым сэнсе».
Камеры, якія ставіць запраўка, не могуць сканаваць наяўнасць тэхагляду.
«У рэспубліцы дзейнічае асобная сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі, якую ўсталёўвае Міністэрства ўнутраных спраў. Менавіта яно выкарыстоўвае спецыяльныя камеры для фіксацыі розных парушэнняў. Наша ж сістэма відэаназірання прызначана выключна для ўнутранага кантролю і забеспячэння парадку на аўтазаправачнай станцыі», — адзначыў Каморнікаў.
Каментары