Вайна11

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі

«Ён [Пуцін] прадае гэтую энергетыку. Дык гэта энергетыка ці гэта ваенная цэль?»

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што энергетыка краіны-агрэсара з’яўляецца для Украіны законнай цэллю, аднак пакуль яны не маюць магчымасці адказваць на атакі Расіі з такой жа сілай, піша «Украінская праўда».

«Мы не павінны выбіраць, б’ём мы па ваеннай цэлі ці па энергетыцы. Ён [Пуцін] прадае гэтую энергетыку. Ён прадае нафту. Дык гэта энергетыка ці гэта ваенная цэль? Шчыра кажучы, тое ж самае. Ён прадае нафту, бярэ грошы, укладвае ў зброю. Гэтай зброяй забівае ўкраінцаў.

Што павінен рабіць украінец? Два шляхі. Мы ствараем зброю і б’ём па іх зброі. Або мы б’ём па крыніцы нарошчвання і нараджэння іх грошай. А крыніца — гэта ў іх энергетыка. Вось што адбываецца. Тут нельга параўноўваць, ці ваенная гэта цэль. Усё гэта для нас — законныя, нумар адзін, ваенныя, нумар два, цэлі. І хто да нас мог такое зрабіць з рускімі? Ніхто», — сказаў Зеленскі падчас камунікацыі з выкладчыкамі і студэнтамі Кіеўскага авіяцыйнага інстытута.

Зеленскі адзначыў, што расіяне б’юць па ўкраінскай энергетыцы з мэтай зламаць грамадства.

«Гэта задача для гібрыднай вайны — падзяліць грамадства, каб аслабіць яго і зламаць. Зламаеш цывільных, зламаюцца ваенныя, прынамсі рызыка высокая. Вось што робіць вораг. Што робіць Украіна? На энергетычныя атакі б’е па іх энергетыцы. Яны не могуць жыць са святлом, у кайфе, у спакоі, калі мы мерзнем і, шчыра кажучы, толькі губляем. Яны атрымліваюць адказ. Ці наносім мы люстэркавы адказ? Не, у нас не хапае такога рэсурсу, які ёсць у іх», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Ён адзначыў, што тэхналогіі і вытворчасць, якую назапасіла Расія — гэта, у прыватнасці, здабыткі ўсяго Савецкага Саюза. Таксама згадаў пра адмову Украіны ад ядзернай зброі.

«У іх веды, тэхналогіі і прадпрыемствы, якія назапашваліся — гэта доўгі шлях усяго СССР, і Украіны, і Украіны рознай: Украіна была і патрыятычная, і было шмат здраднікаў. Так сама было і з тэхналогіямі, якія перадаваліся. Не толькі самалёты распільваліся, перадаваліся тэхналогіі, зброя і гэтак далей. Аддаваліся «Кальчугі», прадавалася ўсё, аддавалася ядзерная зброя. Мы што, падтрымліваем ядзерную вайну? Не. Але якая з ядзерных дзяржаў сучаснасці мае акупацыю? Нуль. Вось і ўсё», — сказаў Зяленскі.

«Ці павінны мы люстэркава адказваць? Павінны. Ці маем мы такі масіў, як у рускіх? З-за таго, што я сказаў — у іх усё ёсць з савецкіх часоў — не, у нас такога няма, але мы расцём. І ў геаметрычнай прагрэсіі», — дадаў ён.

Каментары1

  • Федзя
    09.02.2026
    Зеля, не оправдывайся, бей!

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ14

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую9

На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА

Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт6

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца5

Аляксандр Фядута расказаў пра рэакцыю Лукашэнкі на кнігу пра сябе4

Навальнага атруцілі ў калоніі рэчывам эпібатыдзін — яд эквадорскай жабы. Гэта змаглі выявіць, дзякуючы біяматэрыялам, вывезеным сям'ёю30

Зяленскі: Ва Украіне пасля расійскіх удараў не засталося ніводнай цалкам ацалелай электрастанцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ14

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць